Эканоміць электраэнергію

270118h

У 2017 годзе сярод бытавых спажыўцоў выяўлены 42 факты крадзяжу электрычнай энергіі. Усе парушальнікі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Парушэнне правілаў электразабеспячэння застаецца па-ранейшаму актуальным, хоць з кожным годам назіраецца тэндэнцыя да змяншэння фактаў крадзяжоў (у 2016 годзе іх зафіксавана 67). Найбольш часта сустракаюцца скрытыя электраправодкі, тармажэнне дыска электралічыльніка, зрыў пломбаў на ім і ўмяшальніцтва ў лічыльны механізм. Аднак рэйдавыя брыгады інспектараў аснашчаны сучаснымі сродкамі выяўлення розных парушэнняў і, у выніку, падобны варыянт «эканоміі» абарочваецца сотнямі рублёў штрафу.

Спажыванне электраэнергіі ў жылым сектары складае 8 працэнтаў усёй электраэнергіі краіны, з іх каля 40 працэнтаў прыходзіцца на электрабытавыя прыборы, 30 працэнтаў – на асвятленне і больш за 12 працэнтаў – на прыгатаванне ежы. З кожным годам на бытавыя патрэбы расходуецца ўсё больш электраэнергіі. Імкліва расце прымяненне бытавой электрыфіцыраванай тэхнікі. Зразумела, з павелічэннем спажывання электраэнергіі павялічваюцца і расходы на яе аплату. Аднак ёсць нямала спосабаў легальнай эканоміі, пры якіх узровень спажывання можна знізіць на 25-30 працэнтаў і пры гэтым не дастаўляць сабе ніякіх нязручнасцяў.

Значнай эканоміі можна дабіцца за кошт рацыянальнага асвятлення памяшканняў. Утрыманне ў чысціні вокнаў, светлая аддзелка сцен і столі дазволяць павялічыць долю натуральнага асвятлення. На штучным асвятленні можна сэканоміць, калі прымяняць энергазберагальныя святлодыёдныя лямпы, а таксама свяцільнікі мясцовага асвятлення.  

Пры прымяненні электраплітаў для прыгатавання ежы ўключаць іх на поўную магутнасць неабходна толькі ў пачатку варкі, да закіпання, асноўны працэс варкі трэба праводзіць на мінімальнай магутнасці. Посуд для варкі трэба рэгулярна ачышчаць ад накіпу. У два разы скарачае час прыгатавання і расход электраэнергіі прымяненне «скараварак» і, замест электрапліты, спецыялізаваных прыбораў для прыгатавання асобных відаў страў, такіх як мікрахвалевая печ, мультыварка, электрапатэльня, электрагрыль, электрачайнік, электракававарка.

Для рацыянальнай работы халадзільнікаў і радыётэлевізійнай апаратуры трэба стварыць умовы для іх лепшага ахалоджвання, а менавіта не размяшчаць па суседству з электраацяпляльнымі прыборамі, не накрываць сурвэткамі, ажыццяўляць сістэматычную ачыстку ад пылу, не ўстанаўліваць у нішы мэблевых сценак.

Для эканамічнай работы пральнай машыны лепш поўнасцю загружаць яе бялізнай. Калі пры прасаванні бялізна крыху вільготная, то працэс прасавання скарачаецца. Не пакідайце ўключанымі ў сетку электрапрыборы ў рэжыме чакання – гэта дазволіць не толькі эканоміць электраэнергію, а і застрахуе апаратуру ад пашкоджання ў выпадку навальніцы.

Пры пакупцы бытавых электрапрыбораў варта аддаваць перавагу прыборам з нізкім класам энергаспажывання А, А+, А++.

Віктар ШЛАПКОЎ, кіраўнік групы энергаінспекцыі Стаўбцоўскага МРА «Энерганагляд»

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>