Летнія кірункі

Больш за восем тысяч чалавек абслужыла летась Стаўбцоўскае бюро падарожжаў і экскурсій. Пераважная большасць – гэта экскурсанты, якія пазнавалі Беларусь, 242 – турысты, якія пабывалі на Украіне, у Расіі.

– Мінулы год выдаўся для турбюро ўдалым. Спрацавалі рэнтабельна. Аб’ём аказаных паслуг дасягнуў амаль 170 тысяч рублёў, – падводзіць вынік дырэктар Леаніда Высоцкая.

У невялікі калектыў турбюро, які яна ўзначальвае на працягу многіх гадоў, улілася летась малады спецыяліст Паліна Сікорская.

У ліку тых, хто актыўна скарыстоўвае паслугі турбюро, – школы раёна. Менавіта школьнікі і іх педагогі першыя адгукаюцца на экскурсійныя прапановы і, выкарыстоўваючы іх, падмацоўваюць школьную праграму так бы мовіць практычнымі ўрокамі, пашыраюць кругагляд дзяцей, а яшчэ ажыццяўляюць з імі прафарыентацыйную, патрыятычную, гісторыка-краязнаўчую і іншую работу. Наладжана супрацоўніцтва і з прафсаюзнымі арганізацыямі – пад эгідай прафсаюзных камітэтаў выязджалі на экскурсіі 1370 работнікаў розных прадпрыемстваў і арганізацый раёна. Па жаданні і пры неабходнасці не раз арганізоўвалі паломніцкія туры. Турбюро ў плане транспартнага забеспячэння цесна кантактуе з аўтапаркам № 17 і іншымі перавозчыкамі.

Напрацоўкі мінулых гадоў стануць накірункамі дзейнасці турбюро і ў 2018 годзе. Традыцыйна на пачатку года яно прымае ўдзел у турыстычнай выстаўцы «Прафтур», якая праходзіць у сталічным Палацы прафсаюзаў і шырока прэзентуе так званыя летнія накірункі, у тым ліку аздараўленне і адпачынак у айчынных прафсаюзных здраўніцах, турбазах. З улікам запытаў і попыту кліентаў будзе адраджацца ў бягучым годзе такі паўзабыты прафсаюзнымі арганізацыямі турысцка-аздараўленчы маршрут, як падарожжа ў Адэсу і Адэскую вобласць.      

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>