Выраслі дапамогі на дзяцей, мінімальныя пенсіі

Filed under: Нумары,Тэма тыдня |

У Беларусі дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў узраслі з 1 лютага бягучага года,.

У адпаведнасці з законам «Аб дзяржаўных дапамогах сем’ям, якія выхоўваюць дзяцей» са студзеня 2013 года памер дапамогі па доглядзе дзіцяці ва ўзросце да трох гадоў дыферэнцыруецца ў залежнасці ад колькасці дзяцей у сям’і. На першае дзіця ён складае 35 працэнтаў сярэднямесячнай заработнай платы работнікаў рэспублікі, на другое і наступных дзяцей – 40 працэнтаў.

Для разліку памеру гэтага віду дапамогі з лютага па ліпень 2018 года прымяняецца паказчык сярэднямесячнай заработнай платы за IV квартал 2017 года (паводле даных Белстата – Br891,5). Выплаты на першае дзіця выраслі на Br33,15 і склалі Br312,03 у месяц, на другое і наступных дзяцей – на Br37,88 (Br356,6), на дзіця-інваліда – на Br42,62 (Br401,18).

Таксама зменіцца памер аднаразовых выплат у сувязі з нараджэннем дзіцяці, які залежыць ад бюджэту пражытачнага мінімуму.

З 1 лютага ў сувязі са змяненнем бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва (БПМ) праведзены пераразлікі мінімальных працоўных пенсій, надбавак і павышэнняў да іх, даплат пенсіянерам ва ўзросце старэйшым за 75 гадоў, сацыяльных пенсій.

Штомесячная даплата да пенсій непрацуючых пенсіянераў у лютым-красавіку складзе для людзей ва ўзросце 80 гадоў і старэйшым Br49,83 (100 працэнтаў мінімальнага памеру пенсіі па ўзросце) для людзей ва ўзросце ад 75 да 80 гадоў – Br37,37. Надбаўка за выслугу гадоў, па інваліднасці і па прычыне страты карміцеля складзе: для інвалідаў першай групы – Br49,83, пенсіянераў, якія дасягнулі 80-гадовага ўзросту, а таксама іншых адзінокіх пенсіянераў, якія па заключэнні МРЭК і УКК маюць патрэбу ў пастаяннай пабочнай дапамозе, – Br24,92.

БелТА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>