І «Вясёлка», і «Яблынька»

Filed under: Культура,Нумары |

030218j

Таццяна Лазоўская – малады спецыяліст у сферы культуры нашага раёна. Капылян             ка, янаатрымала накіраванне на працу ў Стаўбцоўскі раён пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў.

Працуе ў Стаўбцоўскім цэнтры народнай творчасці.

Па спецыяльнасці яна спецыяліст па музейнай справе, аднак і з народнымі промысламі ў яе выдатна ўсё атрымліваецца. Таццяна вядзе дзіцячы гурток «Вясёлка» і многаму можа навучыць дзятву. Напрыклад, вырабляць лялькі. У яе цэлая калекцыя аўтарскіх лялек, якія яна сама з вялікай цікавасцю стварае. Яна і пасаду ў цэнтры мае – майстар народных промыслаў.

Актыўнасць, ініцыятывы, таленты маладога спецыяліста скарыстаны і ў іншых накірунках дзейнасці ўстановы культуры. Таццяна Лазоўская ўвайшла ў склад фальклорнага гурта «Яблынька». Яна выдатна выконвае ролі ў тэатралізаваных пастаноўках. І лічыць, што ёй вельмі пашанцавала са сваім першым працоўным калектывам. У цэнтры народнай творчасці, які ўзначальвае Марына Халецкая, пануе вельмі добразычлівая, спакойная, мірная і творчая атмасфера. Гэта дазваляе ў поўнай меры раскрыць свае таленты.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>