Анатоль ІСАЧАНКА: «Будзем працаваць планамерна…»

Filed under: Нумары,Тэма тыдня |

070218

На мінулым тыдні ў г. Жодзіна адбылася прэс-канферэнцыя старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Ісачанкі для рэспубліканскіх і рэгіянальных сродкаў масавай інфармацыі.

Журналісты мелі магчымасць не толькі задаць пытанні кіраўніку цэнтральнага рэгіёна, але і пазнаёміцца з работай ААТ «БелАЗ» – кіруючая кампаніяй холдынга «БелАЗ-холдынг», з Навукова-практычным цэнтрам НАН Беларусі па землекарыстанні, ААТ «Світанак», філіялам «Лядовая пляцоўка г. Жодзіна» ДУ «СДЮСШАР па грэблі на байдарках і каноэ г. Жодзіна».

Пра добраўпарадкаванне

У Мінскай вобласці ў 2018 годзе будзе прадоўжана работа па добраўпарадкаванні населеных пунктаў. «Гэта тычыцца Бараўлянскага сельсавета, г. Жодзіна. У мінулым годзе пачаліся работы ў Калодзішчах. Яны будуць весціся планава», – адзначыў губернатар.

Анатоль Ісачанка нагадаў, што ў мінулым годзе вялікая работа па добраўпарадкаванні была праведзена ў Смалявічах, дзе праходзілі абласныя «Дажынкі». «У 2018 годзе «Дажынкі» прыме Мядзел. Ужо вызначаны крыніцы фінансавання. Увосень горад стане яшчэ больш прыгожым», – адзначыў Анатоль Міхайлавіч.

Міншчына рыхтуецца да пасяўной кампаніі

Анатоль Ісачанка адзначыў, што падрыхтоўка да пасяўной кампаніі 2018 года ў Мінскай вобласці ідзе ў адпаведнасці з планам. «Рамантуецца тэхніка, назапашваюцца мінеральныя ўгнаенні. Зараз па накапленні ўгнаенняў ідзём на першым-другім месцы ў рэспубліцы», – сказаў Анатоль Ісачанка.

У мінулым годзе ў Мінскай вобласці валавы збор збожжа разам з кукурузай склаў 2,1 мільёна тон. Фактычны ўраджай цукровых буракоў дасягнуў 2 мільёнаў. У сельгасарганізацыях надой на карову ў сярэднім склаў 5,2 тысячы літраў. «У бягучым годзе па надоях ужо ідзе прыбаўка», – канстатаваў старшыня аблвыканкама.

Будаўніцтва дзіцячых дашкольных устаноў

У Бараўлянах і Фаніпалі будуць будаваць дзіцячыя дашкольныя ўстановы.

Старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка адзначыў, што існуе праблема месцаў у дзіцячых садах. «У гэтым годзе будзе весціся будаўніцтва дзіцячых садоў у Бараўлянах і Фаніпалі. Сады будуць будавацца і ў іншых рэгіёнах, дзе гэта неабходна», – падкрэсліў губернатар. Анатоль Ісачанка адзначыў, што праблему дэфіцыту месцаў у дзіцячых садах у Мінскай вобласці плануецца вырашыць на працягу трох бліжэйшых гадоў. Зараз не хапае каля пяці тысяч месцаў.

У 2017 годзе для сістэмы адукацыі важнай падзеяй стаў увод садоў у аг. Прылукі на 150 месцаў, у гарадах Стоўбцы, Жодзіна і вёсцы Копішча – на 230 месцаў кожны. На базе былога дзіцячага дома ў Жодзіне пабудавалі яслі-сад на 154 месцы. Зараз у Мінскай вобласці функцыянуюць 662 дашкольныя ўстановы. У іх выхоўваецца да 61,2 тысячы дзяцей.

Новыя рабочыя месцы

На прэс-канферэнцыі Анатоль Ісачанка акцэнтаваў увагу і на пытанні па стварэнні новых рабочых месцаў. «Пастаўлена задача стварыць каля 10 тысяч рабочых месцаў на гэты год. У асноўным гэтыя рабочыя месцы будуць адкрыты на новых прадпрыемствах», – сказаў губернатар. Ён адзначыў, што «пытанні працаўладкавання прадстаўляюць дэкрэт № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» і ўказы, накіраваныя на развіццё малога і сярэдняга бізнесу. Галоўнае, каб чалавек звярнуўся па падтрымку, меў бізнес-план і была пралічана акупнасць праекта. Наша задача – актывізаваць работу, каб растлумачыць людзям, куды можна звярнуцца і атрымаць падтрымку».

Урад разлічвае ў 2018 годзе стварыць у краіне 70 тысяч рабочых месцаў. Журналістаў таксама цікавілі пытанні будаўніцтва жылля, развіцця льнаводчай галіны, аўтапаркаў, аб падборы і расстаноўцы кадраў. Анатоль Ісачанка адзначыў, што кожны ў сваёй справе павінен быць прафесіяналам: «Прафесіяналам можна стаць, але самае галоўнае – жаданне. Калі ў чалавека гараць вочы – ён навучыцца і зробіць».

Нэлі АСТРЭЙКА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>