Плыўцы – на старт

Filed under: Нумары,Спорт |

Другі год запар фізкультурна-аздараўленчы комплекс у горадзе Стоўбцы прымае ўдзельнікаў першынства раёна па плаванні і выратаванні на вадзе сярод школьнікаў.

– Навыкамі плавання павінен валодаць кожны, у тым ліку і дзеці. Не будуць лішнімі і навыкі выратавання на вадзе, – адзначыў падчас адкрыцця спаборніцтваў намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Кожыч.

Вучыцца і замацоўваць жыццёва важныя навыкі і ўменні таксама заклікалі намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Ірына Язвінская і дзяржаўны інспектар па маламерных суднах Андрэй Грынёк.

На старт выйшлі больш за 80 хлопчыкаў і дзяўчынак, і кожны імкнуўся даказаць, што ў вадзе адчувае сябе проста і бяспечна, нібыта рыба. У выніку ўпартай барацьбы на вышэйшую ступеньку прызёраў першынства раёна сярод плыўцоў узняўся Павел Маркачэўскі з Коласаўскай СШ. Другое месца – у яго сябра па камандзе Дзмітрыя Кохана. Трэцяе месца – у самага юнага ўдзельніка Мацвея Верушынскага з сярэдняй школы № 2 г. Стоўбцы.

Вынікі асабістага заліку ў выратаванні на вадзе выглядаюць наступным чынам: Сняжана Паўлій (Горкаўская СШ) – першае месца, Уладзіслаў Пялюгін (сярэдняя школа № 2 г. Стоўбцы) – другое месца, Даніла Тамашэвіч (Мікалаеўшчынскі ВПК дзіцячы сад – сярэдняя школа) – трэцяе месца. У камандным заліку перамога дасталася вучням сярэдняй школы № 2 г. Стоўбцы.

Самым хуткім удзельнікам спаборніцтваў выратавальнікі ўручылі дыпломы і падарункі, камандзе-пераможцы – пераходны кубак.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>