Новае кіраўніцтва цэнтральных СМІ

Filed under: Нумары,Тэма тыдня |

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыняў кадравыя рашэнні адносна кіраўніцтва шэрагу рэспубліканскіх СМІ.

Назначаны новыя кіраўнікі Белтэлерадыёкампаніі і газеты «СБ. Беларусь сегодня». Іх будуць узначальваць адпаведна Іван Эйсмант і Дзмітрый Жук. Кіраўнік дзяржавы таксама ўзгадніў назначэнне Ігара Луцкага генеральным дырэктарам тэлеканала СТБ.

Дзмітрый Аляксандравіч Жук скончыў філалагічны факультэт БДУ, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. З 2003 года працаваў генеральным дырэктарам РУП «Беларускае тэлеграфнае агенцтва».

Іван Міхайлавіч Эйсмант пасля навучання ў ВНУ атрымаў дыплом юрыста. На тэлебачанне прыйшоў вядучым праграмы «Дзелавое жыццё». Вёў праграмы «Сфера інтарэсаў», «Зона Х», «Навіны», «Панарама», «Галоўны эфір».

Ігар Уладзіміравіч Луцкі скончыў БДУ, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2008-2014 гадах быў першым намеснікам генеральнага дырэктара РУП «Беларускае тэлеграфнае агенцтва», да цяперашняга часу працаваў на пасадзе першага намесніка міністра інфармацыі.

БелТА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>