Чатыры дыпломы пераможцаў

Filed under: Адукацыя,Нумары |

100218a

Як ніколі ўраджайным на дыпломы стаў традыцыйны конкурс «За дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці адукацыі» для аддзела адукацыі, спорту і турызму Стаўбцоўскага райвыканкама.

На калегіі ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама начальніку аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людміле Стонька быў уручаны дыплом за другое месца ў адзначаным абласным конкурсе ў намінацыі «Лідар у стварэнні адукацыйнага асяроддзя».

Загадчыца ясляў-сада № 1 г. Стоўбцы Галіна Філіповіч была ўдастоена атрымаць узнагароду для свайго калектыву – дыплом «Лепшая ўстанова дашкольнай адукацыі, размешчаная ў гарадской мясцовасці» за перамогу ў абласным конкурсе.

Два дыпломы атрымала Дзераўнянская сярэдняя школа ў намінацыі «Лепшая ўстанова сярэдняй адукацыі, размешчаная ў сельскай мясцовасці». Дырэктар навучальнай установы Марыя Шумчык была запрошана на калегію ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама і атрымала дыплом за перамогу ў абласным конкурсе. Дыплом за перамогу ў рэспубліканскім конкурсе Марыі Мар’янаўне быў уручаны на калегіі галіновага міністэрства. Кіраўнік адукацыйнай установы атрымала і асабістую ўзнагароду – падзяку начальніка ўпраўлення адукацыі Мінскага аблвыканкама. Дзераўнянская сярэдняя школа была ўдастоена ўвагі Нацыянальнага тэлебачання, здымачная група тэлеканала Беларусь 1 наведала навучальную ўстанову і выпусціла ў эфір рэпартаж, дзе ўдзельнікі адукацыйнага працэсу – вучні і настаўнікі – маглі з любоўю расказаць аб роднай школе, інавацыйных кірунках работы, беражлівым захаванні традыцый, што і робіць установу адукацыі адметнай сярод іншых.

Усе адзначаныя ўзнагароды – прызнанне вышэйстаячымі арганізацыямі высокага ўзроўню якасці адукацыі ў нашым раёне, належнай арганізацыі работы ўстаноў адукацыі, выніковасці адукацыйнага працэсу, прафесіянальнага майстэрства педагогаў і вялікай увагі да развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы навучальных устаноў у адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі.

Святлана ЖЫБУЛЬ

На здымку: (злева направа) загадчыца ясляў-сада № 1 г. Стоўбцы Галіна Філіповіч, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людміла Стонька, дырэктар Дзераўнянскай сярэдняй школы Марыя Шумчык.

Фота Васіля ЗЯНЬКО

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>