Стаўбцоўскі мясакансервавы – на міжнароднай выстаўцы

На гэтым тыдні дэлегацыя ААТ «Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат» на чале з дырэктарам Рамуальдай Бурдукевіч знаходзілася ў Маскве, на юбілейнай 25-й Міжнароднай выстаўцы прадуктаў харчавання і сыравіны для іх вытворчасці «Прадэкспа-2018″.

– Гэтая выстаўка ў расіян у ліку самых вялікіх і прэстыжных, – адзначае намеснік дырэктара па камерцыйных пытаннях Аляксандр Макарэвіч. –   Стаўбцоўскія перапрацоўшчыкі выстаўлялі на ёй сваю паштэтную і кансервавую прадукцыю. Выстаўка суправаджалася дэгустацыяй. Спецыялісты прадпрыемства працавалі з зацікаўленымі наведвальнікамі над заключэннем кантрактаў.

Мясакансервавы камбінат не першы раз і не першы год прэзентуе сябе на гэтай выстаўцы. Ён пастаянна бярэ ўдзел і ў аналагічных міжнародных выстаўках, якія праходзяць у сталіцы нашай рэспублікі. Вынікам стала пашырэнне прадпрыемствам рынкаў збыту, маркетынгавыя навінкі, іміджавыя інавацыі, а таксама атрыманне асаблівых узнагарод і сімвалаў, накшталт «Крыштальнага яблыка», якія падкрэсліваюць тэхналагічную тонкасць, асартыментную разнастайнасць іх калектыўнай працы па выпуску якаснага сучаснага прадукту. Розныя выстаўкі з шырокай геаграфіяй удзельнікаў лепш за ўсё матывуюць стварэнне новага, даюць магчымасць знайсці сябе на рынку, не спыняцца і бачыць перспектыву.  

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>