• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

Моладзь з грамадзянскай пазіцыяй

100218c

Напярэдадні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў па ініцыятыве раённага камітэта БРСМ сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама прайшоў адкрыты дыялог «Моладзь і выбары» з удзелам як працоўнай, так і вучнёўскай моладзі.

У ролі экспертаў выступілі дэпутат парламента Алена Анісім, старшыня раённага Савета дэпутатаў Аркадзь Казякоўскі, намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Святлана Жыбуль, старшыня раённай выбарчай камісіі Сямён Юрчык, малады кандыдат у раённы Савет дэпутатаў Юрый Дзёмін.

У актавай зале фізкультурна-аздараўленчага комплексу размова ішла пра ролю дэпутата ў вырашэнні праблем выбаршчыкаў, сістэму фарміравання камісій для галасавання, вылучэння кандыдатаў у дэпутаты, работу назіральнікаў падчас выбараў. Як вядома, на выбарах акрэдытавана 10,5 тысячы нацыянальных назіральнікаў, прычым самая вялікая колькасць – менавіта ад БРСМ, РГА «Белая Русь» і Беларускай арганізацыі ветэранаў.  

– Тэмай абмеркавання стала думка старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай, выказаная ёю ў адным з інтэрв’ю, аб пераважнай незацікаўленасці моладзі ў выбарах, – адзначае мадэратар адкрытага дыялогу і першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская. – Такая пазіцыя моладзі ў прынцыпе пацвярджаецца сусветнымі тэндэнцыямі і сведчыць у тым ліку і аб тым, што моладзь нячаста знаходзіць сярод кандыдатаў у дэпутаты роўных сабе па ўзросце. Сітуацыя змяняецца, таму што на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў кожны сёмы з зарэгістраваных кандыдатаў – маладзей за 30 гадоў. Гэты працэс ідзе, ён неабходны грамадству, таму што дазваляе фарміраваць з ліку моладзі палітычную эліту краіны і актыўнае электаральнае асяроддзе.

Цікавасць выклікалі думкі Юрыя Дзёміна аб тым, што неабходна развіваць у моладзі пачуццё рэгіянальнага патрыятызму, працаваць над маркетынгам добрых спраў, а такую форму работы, як адкрыты дыялог, варта пераўтвараць у брэнд нашай краіны.

Каб выбары на Стаўбцоўшчыне былі празрыстымі і безбар’ернымі, напрыканцы прайшла вучоба валанцёраў, якую правяла старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Ірына Жаўняркевіч. Такім чынам, валанцёры БРСМ і Чырвонага Крыжа пры неабходнасці акажуць дапамогу выбаршчыкам пажылога ўзросту, з інваліднасцю, маладым маці з дзіцячымі каляскамі.

Дэпутат парламента Алена Анісім напрыканцы сустрэчы запрасіла моладзь раёна наведаць з экскурсіяй Дом урада.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ    

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>