• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

Грабеж у доме састарэлай

Раённым аддзелам Следчага камітэта расследуецца крымінальная справа, звязаная адначасова з трыма супрацьпраўнымі дзеяннямі – разбоем, пранікненнем у жыллё і прымяненнем насілля, небяспечнага для жыцця і здароўя.

31-га кастрычніка каля 10.00 у аператыўна-дзяжурную службу райаддзела міліцыі паступіла паведамленне ад жыхаркі Стоўбцаў аб тым, што невядомы разбіў шкло, выставіў аконную раму і трапіў у дом яе свекрыві.

На месца здарэння выбыла следча-аператыўная група. Супрацоўнікамі Стаўбцоўскага міжраённага аддзела Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз сумесна з супрацоўнікамі раённага аддзела Следчага камітэта праведзены агляд месца здарэння, дома і дваровай тэрыторыі.

Адпрацаваныя следча-аператыўнай групай версіі дазволілі ўстанавіць, што злачынства ўчыніў раней судзімы 27-гадовы ўраджэнец аграгарадка Заямнае. Ён прымяніў у адносінах да 87-гадовай састарэлай насілле, з пагрозай нанясення ўдараў нажом запатрабаваў ад яе перадачы грашовых сродкаў. У выніку, завалодаў 20 рублямі, кашальком і мабільным тэлефонам.

У ходзе агляду былі канфіскаваны прадметы, якія маюць значэнне ў расследаванні крымінальнай справы і пацвярджэнні віны злачынца. Прызначаны і праводзяцца судова-медыцынская, дактыласкапічная, судова-генетычная экспертызы.

Раённым аддзелам Следчага камітэта ў адносінах да зламысніка ўзбуджана крымінальная справа згодна з часткай 2 артыкула 207 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (разбой, учынены з пранікненнем у жыллё, прымяненнем насілля, небяспечнага для жыцця і здароўя пацярпелага). За ўчыненне такога злачынства прадугледжана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад шасці да 15-ці гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

Мікалай СКРЫГАН,начальнік раённага аддзела Следчага камітэта

Мікалай БЕЛАВУСАЎ, начальнік Стаўбцоўскага міжраённага аддзела ДКСЭ Рэспублікі Беларусь

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>