Год малой радзімы

Filed under: Нумары,Тэма тыдня |

У Мінску 9 лютага прайшло ўрачыстае ўшаноўванне перадавікоў аграпрамысловага комплексу. Удзел у мерапрыемстве прыняў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. На цырымонію запрошаны былі больш за 400 чалавек. Галоўнымі ўдзельнікамі свята сталі менавіта тыя, хто непасрэдна кожны дзень заняты ў АПК – кіраўнікі гаспадарак, перапрацоўчых арганізацый і тых, што абслугоўваюць аграпрамысловы комплекс, фермеры, перадавікі сельгасвытворчасці, заслужаныя работнікі гэтай сферы.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды, Падзякі Прэзідэнта і падарункавыя сертыфікаты лепшым гаспадаркам і работнікам аграрнай галіны рэспублікі.

Годам малой радзімы аб’яўлены 2018 год у Беларусі. Кіраўнік дзяржавы растлумачыў, што прыняцце такога важнага рашэння выклікалі разважанні аб актуальнасці малой радзімы ў лёсе кожнага чалавека. «Яна шматаблічная. Для адных гэта родны горад, вуліца ў горадзе або невялікі дворык, вёска, дзе прайшлі лепшыя дзіцячыя гады, для іншых – кавалачак дзікай прыроды, які радаваў вока і дарыў пачуццё напоўненасці і спакою. А для тых, хто паехаў шукаць шчасце ў іншыя краіны, малой радзімай стала Беларусь», –адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што настаў час кожнаму не толькі ўспомніць аб сваіх каранях, аб месцы, дзе засталася часцінка душы, але і аддаць доўг гэтаму кавалачку зямлі.

«Вельмі хочацца, каб дапамога ішла ад сэрца, стала ўласнай ініцыятывай. Яна можа быць матэрыяльнай, стваральнай, асветнай, творчай – хто як можа і хто колькі можа. Залежыць ад магчымасцяў, фантазіі і жадання кожнага. Настаў момант праявіць сябе і ўпісаць сваё імя ў гісторыю гэтай малой радзімы, гэтага кавалачка нашай зямлі», – заявіў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка канстатаваў, што Беларусь – прыгожая і добраўпарадкаваная краіна з чыстымі ўтульнымі гарадамі, дагледжанымі сельгасугоддзямі, багатай прыродай. «Дзяржава шмат зрабіла ў гэтым напрамку і не спыніцца на дасягнутым. Але ж няма мяжы дасканаласці, і заўсёды знойдзецца дзе прымяніць уласныя сілы. Беларусь – наш агульны дом, і ў нашых інтарэсах зрабіць яго ўтульным і ўзорным», – сказаў ён.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, асабісты ўдзел кожнага ў гэтым працэсе будзе для новых пакаленняў прыкладам сапраўднага патрыятызму, калі прыгожыя лозунгі і словы падмацоўваюцца канкрэтнымі справамі і ўчынкамі.

«І гэта не задача аднаго года. Магчыма, некалькіх гадоў. А лепш, калі стане нормай жыцця. Нашай роднай зямлі патрэбна энергія любові кожнага жыхара, яго вера ў сваю краіну і клопат аб ёй. Беларусь такая, якой мы яе бачым, такая, якой мы яе ствараем. І самае галоўнае – якія мы, такая і яна, наша Беларусь. Чым больш людзей паспяховых, упэўненых у сабе і сваёй краіне – тым мацнейшая дзяржава. І разуменне гэтай сувязі трэба перадаць, як ген, сваім дзецям», – лічыць Аляксандр Лукашэнка.

«Жыццё імкліва ідзе наперад. На палі і фермы прыходзяць робаты, укараняюцца біятэхналогіі. Каму, як не моладзі, уключыцца ў гэты сучасны рабочы рытм? Пытанне прыцягнення ў сельскую мясцовасць маладых спецыялістаў на гэты момант у ліку актуальных. Вырашаць яго неабходна як у вёсцы, так і ў гарадах. Думаю, каб дзейнічаць у гэтым напрамку больш эфектыўна, для пачатку трэба аб’ектыўна паглядзець на тое, што перашкаджае жыць і працаваць у вёсцы», – заявіў беларускі лідар.

«Трэба паставіць сябе на месца працаўнікоў вёскі, каб зразумець, што яшчэ неабходна зрабіць для паляпшэння ўмоў іх працы, жыцця і адпачынку. Не менш важна падумаць аб тым, чым можа быць прывабная сёння вёска для моладзі. Што трэба зрабіць, каб яны – сучасныя, актыўныя, адукаваныя людзі – не пакідалі вёску, а, наадварот, імкнуліся прыехаць туды жыць і працаваць», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён адзначыў, што ў свой час у Беларусі ўдзялілі шмат увагі гэтаму пытанню, узнялі на новы ўзровень амаль паўтары тысячы вёсак, ператварыўшы іх у сучасныя аграгарадкі. «Будучыня будзе фарміравацца вакол гэтых аграгарадкоў і ўнутры», – падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Паводле яго слоў, усім разам трэба будзе яшчэ многае зрабіць, каб жыццё ў глыбінцы стала не толькі камфортным, але і цікавым.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што прыгожыя і дагледжаныя вёскі і гарадкі, даступнасць для іх жыхароў элементарных даброт цывілізаванага свету – гэта паказчык узроўню культуры ўсёй нацыі. «І няважна, хто будзе жыць і працаваць у вёсцы будучага, чыя яна, малая радзіма, – мы ўсе за яе адказныя. Таму што кожны куток краіны – гэта частка Беларусі, нашай агульнай зямлі», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэтая тэма павінна прайсці чырвонай ніткай праз увесь Год малой радзімы, якім у Беларусі аб’яўлены 2018 год.

БелТА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>