Спорт – гэта жыццё

Filed under: Нумары,Спорт |

УМЕЦЬ САБРАЦЦА РАЗАМ

Аграгарадок Налібакі ўдзельнічае ў еўрапейскім праекце «Здаровы пасёлак». У рамках гэтай праграмы Налібацкая сярэдняя школа спланавала цікавае мерапрыемства.

У спартыўную залу запрасілі спецыялістаў, працаўнікоў СЖК «Налібакі», студэнтаў, у якіх былі канікулы, вучняў, бацькоў. Сфарміравалі дзве валейбольныя каманды: у адну аб’ядналіся працаўнікі жывёлагадоўчага комплексу, у другую – студэнты і вучні. Сярод балельшчыкаў былі налібаччане, многія прыйшлі сем’ямі. Паядынак атрымаўся вясёлы, дружалюбны. Аматары тэніса таксама маглі паспаборнічаць ва ўмельстве і спрыце. Усім вельмі спадабалася вось так разам праводзіць час.

А старшыня Налібацкага сельвыканкама Аляксандр Пілінкевіч выказаў удзячнасць кіраўніцтву Налібацкай школы і СЖК «Налібакі» за такія ініцыятывы і мерапрыемствы, якія прапагандуюць здаровы лад жыцця. У падтрымку такой практыкі Аляксандр Іванавіч паабяцаў, што наступны раз падключыць спонсараў, каб заахвоціць удзельнікаў мерапрыемства сувенірамі.

Пр

 

СНЕЖНЫЯ СНАЙПЕРЫ

У пачатку лютага нам пашчасціла пабыць у Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту ў Раўбічах. Тут праходзілі традыцыйныя штогадовыя спаборніцтвы па біятлоне «Снежны снайпер» на прызы Прэзідэнцкага клуба.

Пасля адборачных спаборніцтваў і падрыхтоўчых збораў была сфарміравана каманда нашага раёна для ўдзелу ў спаборніцтвах. У склад яе ўвайшлі вучні Коласаўскай, Заямнаўскай, Дзераўнянскай сярэдніх школ. Трэнерам лыжнікаў выступіў настаўнік фізічнай культуры Коласаўскай СШ В. В. Кузняцоў, а кіраўніком каманды быў метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. В. Шастак.

Наша каманда ў малодшай групе ў складзе шасці чалавек выдатна выступіла і заваявала чацвёртае месца. На працягу двух дзён спаборніцтваў з нашага раёна прыязджалалі групы падтрымкі з усіх школ раёна. Такім чынам, у Раўбічах пабылі 300 вучняў.

Мы пазнаёміліся з выдатнай спартыўнай базай цэнтра, атрымалі задавальненне ад спаборніцтваў. Была распрацавана выдатная забаўляльная праграма з роставымі лялькамі. Мы дыхалі свежым паветрам, танцавалі, гулялі, дружна падтрымлівалі нашых удзельнікаў. Усе з радасцю вярталіся дамоў.

Дзмітрый ЯНУШКЕВІЧ,вучань СШ № 3 г. Стоўбцы

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>