За старанне і прафесіяналізм

140318a

У рамках прафсаюзнай акцыі «Наш жывёлавод» старшыня райкама прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Тамара Калошыч завітала з падзячнымі пісьмамі і падарункамі ў ААТ «Радзіма Якуба Коласа», «Вішнявецкі-агра» і «Жацерава».

ААТ «Радзіма Якуба Коласа» – у ліку лідараў сярод гаспадарак раёна па вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. У таварыстве сёлета запланавана правесці раённае свята «Дажынкі», і, як адзначыў дырэктар Дзяніс Дзішук, працаўнікі пастараюцца дабіцца максімальных вынікаў ва ўсіх сферах вытворчасці.

З году ў год асаблівай рупнасцю вылучаюцца работнікі МТФ «Пагарэлае». Гэтая ферма па выніках работы за мінулы год на пятым месцы ў рэйтынгу раёна. У ліку заахвочаных – аператар машыннага даення Зінаіда Ланкевіч, якая працуе ў жывёлагадоўлі 33 гады. Яна надаіла летась ад кожнай каровы сваёй групы 7712 кілаграмаў малака і заняла чацвёртае месца ў таварыстве. Аляксандр Ланкевіч займае пасаду ветурача і спалучае адначасова абавязкі тэхніка-асемянатара і памочніка брыгадзіра. Аляксандр Мікалаевіч заслугоўвае самых шчырых слоў удзячнасці за сваю нялёгкую работу. Ён шматдзетны бацька, мае чацвёра дзяцей. Сям’я актыўна ўдзельнічае ў спартакіядах і неаднойчы станавілася пераможцай у намінацыі «Тата, мама і я – спартыўная сям’я». Мікалай Сухаверх – жывёлавод з дваццаціпяцігадовым стажам, бычкі на адкорме ў яго групе прыбываюць штодзень па кілаграму. На МТФ «Жыгалкі» карыстаецца павагай Вячаслаў Супрун. Вячаслаў Іосіфавіч аддаў працы ў жывёлагадоўлі 35 гадоў. Цяпер ён працуе тэхнікам-асемянатарам, а раней быў заатэхнікам-селекцыянерам. Дзякуючы яго намаганням калектыў штогод прыбаўляе па паказчыках. На МТК «Пагарэлае» вызначаецца працавітасцю жывёлавод Сяргей Хвіцько, у якога амаль дваццаць гадоў працоўнага стажу. А вось цялятніца Любоў Падлесная працуе толькі другі год, але жанчына яна адказная, добрасумленная, таму мае неблагі паказчык. На МТФ «Шахноўшчына» шчыруе памочнікам брыгадзіра Анатолій Атрушкевіч. Пра такіх, як Анатолій Мікалаевіч, гавораць: на ўсе рукі майстар. Ён і кіраваць умее, і любога работніка фермы пры неабходнасці заменіць. Вырошчвае цялят Віктар Трацэнка, і гэтую справу ён асвоіў выдатна. Параўнальна нядаўна працуе жывёлаводам па доглядзе малочнага статка Уладзімір Шасцілоўскі, водгукі аб яго рабоце станоўчыя.

На здымку: злева направа – Віктар Трацэнка, Анатолій Атрушкевіч, Вячаслаў Супрун, Сяргей Хвіцько, Мікалай Сухаверх, Любоў Падлесная і Зінаіда Ланкевіч.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>