Спрацавалі выдатна

140318b

ААТ «Вішнявецкі-агра»: жывёлаводы летась спрацавалі выдатна. Перасягнуты шасцітысячны рубеж па надоях малака ад каровы, прыбаўка да мінулагодняга выніку склала 999 кілаграмаў. Нарошчваецца вытворчасць ялавічыны, у паўтара раза выраслі сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе жывёлы.

Ушанаванне жывёлаводаў праходзіла на МТФ «Мархачоўшчына», дзе сабраліся сумленныя працаўнікі, якіх кіраўніцтва таварыства вылучыла сёлета як лепшых. Звяртаючыся да рупліўцаў фермаў, Тамара Іосіфаўна падзякавала ім за работу і выказала ўпэўненасць, што жывёлаводы таварыства прыкладуць максімум намаганняў, каб павялічыць дасягнутыя паказчыкі.

Лепшы вынік па надоях малака ад каровы атрымалі жывёлаводы МТК «Вішнявец». Прымаючы ўзнагароду, брыгадзір Марыя Талака адзначыла, што калектыў на комплексе дружны, зладжаны, і сёлета ўсе будуць старацца палепшыць паказчык – ёсць усе магчымасці дасягнуць і сямітысячнага надою ў сярэднім ад кожнай каро вы. Стараннасцю вылучаецца тут Іна Рачок, якая працуе падменным аператарам машыннага даення і ўнесла немалы ўклад у агульную справу. Міхаіл Баран – былы палявод. Ён змяніў прафесію – цяпер даглядае і корміць жывёлу. Цялятніца Святлана Дзявойна шчыруе ў галіне больш за дваццаць гадоў і пастаянна ў перадавіках. На МТФ «Мархачоўшчына № 2″ працуе тэхнікам-асемянатарам Вольга Ермаковіч. Дзякуючы яе нялёгкай працы закладваецца аснова для будучага малака. Аператары машыннага даення Тамара Прахарэвіч і Іна Залатар перасягнулі пяцітысячны рубеж па надоях малака ад каровы. Да прафсаюзнай акцыі супрычыніўся і раённы камітэт ГА «БРСМ». Першы сакратар Анастасія Калодзінская ад імя маладзёжнай арганізацыі і аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама падзякавала за шчырую працу, высокія паказчыкі жывёлаводу гэтай фермы, члену БРСМ Яўгенію Лапкоўскаму і ўручыла падарунак. Больш за чвэрць стагоддзя працуе на МТФ «Вішнявец» аператар машыннага даення Аксана Княжэвіч, пятнаццаць гадоў аддала працы ў жывёлагадоўлі цялятніца Ала Івашка. Справа спорыцца ў іх працавітых руках.

На здымках: жывёлавода Яўгенія Лапкоўскага віншуе першы сакратар райкама ГА «БРСМ» Анастасія Калодзінская; Ала Івашка, Міхаіл Баран, Вольга Ермаковіч, Іна Рачок, Тамара Прахарэвіч, Марыя Талака, Іна Залатар, Святлана Дзявойна і Аксана Княжэвіч.

Надзея БАТАЛКА, фота аўтара

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>