• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

«Стоп!» – квадрацыклу

Адзначаем, што склалася неспрыяльная абстаноўка з эксплуатацыяй мотаўсюдыходаў (квадрацыклаў, снегаходаў і т. п.). Імі пашкоджваюцца пасевы пры эксплуатацыі на сельскагаспадарчых угоддзях і ў лясных масівах, на лесапасадках маладняку. Рух у такіх месцах на данай тэхніцы наносіць значны эканамічны ўрон прадпрыемствам аграпрамысловага комплексу і лясной гаспадаркі.

Мотаўсюдыходы (квадрацыклы, снегаходы і іх аналагі) не належаць абавязковай дзяржаўнай рэгістрацыі як у падраздзяленнях МРЭА, так і ў падраздзяленнях інспекцыі Дзяржаўнага тэхнічнага нагляду і, у адпаведнасці з Правіламі дарожнага руху, не могуць эксплуатавацца на аўтамабільных дарогах агульнага карыстання. У выпадку іх эксплуатацыі на аўтамабільных дарогах ствараецца пагроза бяспекі дарожнага руху. Парадак іх эксплуатацыі (наяўнасць якога-небудзь віду дазволу на права кіравання) і неабходная экіпіроўка (наяўнасць шлемаў, утрымліваючых рамянёў і прыстасаванняў) заканадаўча не вызначаны. І таму асоба, якая кіруе такім транспартным сродкам, можа быць прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці па ч. 5 арт. 18.22 КоАП Рэспублікі Беларусь.

У выпадку руху па пасевах на сельскагаспадарчых або лясных угоддзях (пасадкі маладняку і г. д.) асоба, якая кіруе такім транспартным сродкам, прыцягваецца да адміністрацыйнай адказнасці па арт. 10.8 КоАП Рэспублікі Беларусь «Знішчэнне ці пашкоджанне пасеваў», што выклікае накладанне штрафных санкцый да 25 базавых велічынь.

Паважаныя ўладальнікі мотаўсюдыходаў (квадрацыклаў, снегаходаў і іх аналагаў)! Пераканаўча просім эксплуатаваць такія транспартныя сродкі ў спецыяльна прызначаных для гэтага месцах, толькі не на сельскагаспадарчых угоддзях і не ў лясных масівах. Пры гэтым неабходна правільна выбіраць хуткасць руху і прыбягаць да іншых мер уласнай бяспекі (выкарыстоўваць моташлемы і іншыя ахоўныя прыстасаванні).

Аддзел ДАІСтаўбцоўскага РАУС

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>