• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

Ураджай-2018

ПАДКОРМЛІВАЮЦЬ І ПАДСЯВАЮЦЬ

Гэтымі днямі ў трох сельгаставарыствах раёна праводзіцца падкормка сенажацяў і пашаў. У ліку першых вывелі тэхніку на палеткі механізатары ААТ «Каганец». Па стане на 19 сакавіка падкормлена 206 гектараў. Выконваюць гэтую работу механізатары Юрый Трацяк і Аляксандр Кавалёў. Пад азімыя культуры ў гаспадарцы падсяваецца цімафееўка, на данай тэхналагічнай аперацыі рупіцца Дзмітрый Трацяк. Вядзецца падкормка шматгадовых траў таксама ў ААТ «Вішнявецкі-агра» і «Жацерава».

 

НАЗАПАШВАЮЦЦА ЎГНАЕННІ

Агранамічныя службы сельгаспрадпрыемстваў раёна рыхтуюцца да правядзення веснавой сяўбы. На палеткі вывозіцца арганіка і набываюцца мінеральныя ўгнаенні. Лепш працуюць з арганікай у ААТ «Радзіма Якуба Коласа», дзе ўнесена яе ў глебу амаль 60 працэнтаў ад вывезенага, а таксама ў ААТ «Вялікі Двор», «Дзераўное», «Вішнявецкі-агра» і «Каганец». Забяспечанасць усімі відамі мінеральных тукаў у гаспадарках практычна на ўзроўні мінулагодняга: азотных назапашана палова да патрэбнасці, фосфарных і калійных – прыкладна па чвэрці кожнага віду. Найбольш NPK на складах ААТ «Жацерава», прычым азотнымі ўгнаеннямі таварыства забяспечана спаўна.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>