• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

Акцэнты

Filed under: Нумары,Соцыум |

210318b

ПРЫЁМ ГРАМАДЗЯН. З ДЗЯРЖАЎНЫМ ПАДЫХОДАМ

Дэпутат Савета Рэспублікі беларускага парламента Мікалай Радаман правёў у Стоўбцах чарговы планавы прыём грамадзян.

Да сенатара звярнуўся стаўбчанін Вячаслаў Цвірка, які данёс праблему грамадскіх лазняў.

Гэтае пытанне дае падставы для абмеркаванняў. Было ўдакладнена, што для тых, хто мае патрэбу памыцца ў душавой, а не папарыцца, ёсць адпаведны тарыф – тры рублі восем капеек у лазні № 4 па завулку Сацыялістычным у райцэнтры і 2 рублі 62 капейкі ў лазні ў Новым Свержані. Тарыфны максімум – 6 рублёў 50 капеек у лазні ў Стоўбцах і 6 рублёў – у лазні ў Новым Свержані – устаноўлены для аматараў пары, што не назавеш сацыяльна значнай паслугай. У абедзвюх лазнях для шматдзетных сем’яў, пенсіянераў, дзяцей з 8 да 12 гадзін існуе льготны тарыф на наведванне лазні – 5 рублёў 53 капейкі ў Стоўбцах і 5 рублёў 10 капеек – у Новым Свержані.

Мікалай Радаман прыняў да ўвагі просьбу аб вяртанні паслугі лазні ў разрад сацыяльна значных ці хоць бы ўстанаўлення 50-працэнтнай скідкі для пенсіянераў, выказаную на прыёме Вячаславам Цвіркам, і паабяцаў, што гэтае пытанне ён данясе да адпаведных дзяржаўных структур. Заяўніку будзе дасланы пісьмовы адказ. Як кіраўнік-практык з вялікім стажам работы сенатар у сваю чаргу выказаў сваю асабістую думку наконт сітуацыі з лазнямі. На тэрыторыі агракамбіната «Сноў» – чатыры грамадскія лазні, яны патрабуюць вялікіх укладанняў прадпрыемства, так як з’яўляюцца затратнымі. Кошт аднаго наведвання ведамаснай лазні складае тры рублі, камбінат пакрывае астатнія расходы са сваіх сродкаў. Агракамбінат «Сноў» – моцнае сельскагаспадарчае прадпрыемства краіны, можа дазволіць сабе несці гэтыя затраты. Напрыклад, за мінулы год усе галіны комплексу спрацавалі рэнтабельна, дзякуючы чаму атрымана чыстага прыбытку ў суме каля 11 мільёнаў долараў, значную долю у гэтых даходах склаў экспарт прадукцыі. Мікалай Радаман вызначыў мінулы год як адзін з самых паспяховых у фінансавым плане, хоць умовы надвор’я былі няпростымі. Атрыманы прыбытак укладзены ў далейшае развіццё агракамбіната ў духу патрабаванняў часу – на новыя тэхналогіі ў раслінаводстве, жывёлагадоўлі, перапрацоўцы прадукцыі (камбінат працуе па прынцыпе поле – ферма – перапрацоўка), набыццё тэхнікі і будаўніцтва новых аб’ектаў. Напрыклад, узведзены сучасны завод па ўтылізацыі адходаў мясной перапрацоўкі, магутнае збожжасховішча, набыты яшчэ два аўтамагазіны, якія дазваляюць ажыццяўляць гандаль брэндавай малочнай і мясной прадукцыяй у сельскай мясцовасці. Што датычыць развіцця фірменнага гандлю, Мікалай Радаман выказаў задаволенасць работай адкрытага ў Стоўбцах фірменнага магазіна ад агракамбіната «Сноў». Ён карыстаецца папулярнасцю ў стаўбчан і жыхароў раёна. Гэта дае падставы разглядваць з мясцовымі ўладамі пытанне аб далейшым пашырэнні фірменнага гандлю на тэрыторыі нашага раёна.

З задач дзяржаўнага характару сенатарам было адзначана, што ўсе ў чаканні вялікай прэзідэнцкай нарады з аграрыямі краіны, на якой будуць распрацаваны новыя падыходы ў арганізацыі дзейнасці аграрнага сектара. У краіне дасягнуты неблагія вынікі па валавым зборы прадукцыі, цяпер патрэбна ўсім разам папрацаваць над эканамічным эфектам.

Згодна з планам работы парламента ў красавіку адбудзецца сесія. Задача парламентарыяў – гэта сустрэчы з людзьмі на месцах у сваіх выбарчых акругах, вывучэнне праблем і пытанняў, якія ўзнікаюць, і данясенне іх да кіраўніцтва краіны, урада для распрацоўкі адпаведных мерапрыемстваў і заканадаўчых актаў па іх вырашэнні.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

КОЖНЫ ШОСТЫ ДЭПУТАТ – ПРАФСАЮЗНЫ АКТЫВІСТ

Больш за тры тысячы штатных прафсаюзных работнікаў сталі дэпутатамі мясцовых Саветаў усіх узроўняў. Прафсаюзныя актывісты кожны дзень у сваёй рабоце ўзаемадзейнічаюць з людзьмі, бачаць тыя пытанні і праблемы, якія іх хвалююць. І пры гэтым маюць вялікі вопыт узаемадзеяння з уладамі ў вырашэнні пытанняў, якія ўзнікаюць у людзей.

У цэлым, удзел Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі на ўсіх этапах выбарчай кампаніі быў важкім, аб чым засвядчаюць лічбы статыстыкі. У склад тэрытарыяльных выбарчых камісій па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў увайшлі 1754 прафсаюзныя актывісты, у склад акружных, тэрытарыяльных камісій – 797. У рабоце ўчастковых выбарчых камісій прынялі ўдзел 8635 прадстаўнікоў прафсаюзаў. Акрамя таго, каля пяці тысяч актывістаў ФПБ былі акрэдытаваны ў якасці назіральнікаў.

У нашым раёне ў склад выбарчых камісій па выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў увайшлі 22 прафсаюзныя актывісты. На ўсіх 37 участковых выбарчых камісіях ад савета раённага аб’яднання прафсаюзаў былі назіральнікі. Пяць прафсаюзных лідараў сталі дэпутатамі мясцовых Саветаў: адзін – раённага Савета дэпутатаў, чатыры – сельскіх Саветаў.

Юрый ЛАРЫЧЭЎ,старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў

 

ЧЭМПІЯНАТ НАЛІБАЦКАГА КРАЮ

У рамках еўрапейскага праекта «Здаровы пасёлак», у якім удзельнічае аграгарадок Налібакі, быў арганізаваны чэмпіянат па валейболе сярод мясцовых камандаў. Сфарміраваліся пяць камандаў – СЖК «Налібакі», Налібацкай сярэдняй школы, студэнтаў, ветэранская каманда і трох лясніцтваў на тэрыторыі Налібацкага сельсавета – Налібацкага, Кляцішчанскага і Прудскога. Работнікі лесу на гэты раз не змаглі прыняць удзел у чэмпіянаце Налібацкага краю, таму што большасць з іх знаходзіцца ў вытворчай камандзіроўцы ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці.

Традыцыйна спаборніцтвы прайшлі ў спартзале мясцовай школы. Самай моцнай аказалася каманда СЖК «Налібакі», капітан якой Андрэй Бараноўскі. Выдатна выступілі вучні і студэнты. А вось ветэранская арганізацыя мае патрэбу ў трэніроўцы. Вырашана арганізаваць рэгулярныя трэніровачныя заняткі на базе мясцовай школы, якая, дарэчы, і стала ініцыятарам такіх спаборніцтваў і да гэтага ўжо правяла адзін турнір па валейболе падчас канікулаў студэнтаў. Гэтая ініцыятыва так заахвоціла старшыню сельвыканкама Аляксандра Пілінкевіча, што ён зацвердзіў прыз Налібацкага сельвыканкама «Чароўная шкатулка» і супрычыніўся да арганізацыі чэмпіянату Налібацкага краю. Традыцыю гэтую ў аграгарадку маюць намер прадаўжаць. Усё гэта згуртоўвае жыхароў, дазваляе сем’ям дружна і карысна праводзіць час, матывуе да здаровага ладу жыцця і ўмацоўвае здароўе.

Святлана ЖЫБУЛЬ

 

ЦАНА ЗАЛЕЖНАСЦІ

Адкрыты дыялог на тэму «Цана залежнасці – жыццё» ладзіўся для вучняў гарадскіх школ па ініцыятыве раённага камітэта БРСМ сумесна з аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі. У ролі экспертаў выступілі псіхолаг цэнтра здароўя падлеткаў і моладзі цэнтральнай раённай бальніцы Вераніка Кіпець, інструктар-валеолаг раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Паліна Чапская (на базе цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і праходзіў дыялог), а таксама оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі райаддзела міліцыі Яўген Клімовіч.  

– На канкрэтных прыкладах школьнікаў пазнаёмілі з адказнасцю, якая прадугледжана за ўжыванне і распаўсюджванне наркотыкаў, яшчэ раз нагадалі з дапамогай відэаролікаў пра магчымыя наступствы для іх здароўя і будучыні, прапанавалі адказаць на пытанні анкеты, – расказала першы сакратар раённага камітэта БРСМ Анастасія Калодзінская.

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>