• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

Вынікі вывучэння дзейнасці падвяла калегія

280418a

У нашым раёне прайшла выязная калегія ўпраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта. Асаблівасць яе ў тым, што яна адбылася з мэтай абагуліць вынікі комплекснага вывучэння эфектыўнасці дзейнасці аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, устаноў адукацыі Стаўбцоўскага раёна. Гэтае вывучэнне кампетэнтнымі спецыялістамі ўпраўлення адукацыі адбывалася ў лютым з мэтай даследаваць, наколькі сфера нашага раёна мэтанакіравана працуе па забеспячэнні якасці адукацыі, рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу, стварэнні ўмоў па ахове здароўя навучэнцаў, бяспечных умоў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу ў адпаведнасці з патрабаваннямі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.

Работу калегіі ўзначаліла начальнік упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Галіна Казак. У рабоце калегіі прыняў удзел старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў і выступіў з грунтоўнай ацэнкай работы аддзела адукацыі і развіцця раёна ў цэлым. Публічную прэзентацыю сістэмы адукацыі раёна зрабіла начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людміла Стонька.

Калегія насіла выязную форму з наведваннем па вызначаных маршрутах многіх устаноў агульнай і дашкольнай адукацыі ў панарамным паказе вопыту ўстаноў адукацыі раёна падчас работы тэматычных пляцовак. Члены калегіі наведалі Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Радуга», дзе была паказана мадэль рэалізацыі патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «Аб дадатковых мерах пад дзяржаўнай абароне дзяцей у нядобранадзейных сем’ях». У гімназіі № 1 гэты кірунак работы быў разгледжаны з акцэнтам на міжведамаснае ўзаемадзеянне. Сваёй напрацаванай практыкай работы ў гэтым кірунку падзяліліся ў СШ 2 г. Стоўбцы. Вішнявецкая сярэдняя школа адметная тым, што тут арганізавана работа школьных сродкаў масавай інфармацыі – працуе школьнае тэлебачанне, выдаюцца свая газета і часопіс. Стварэнне адкрытай інфармацыйнай прасторы і было ў цэнтры ўвагі.

Работу па ўкараненні адукацыйных і сацыяльных праектаў паказаў калектыў Старасвержанскай сярэдняй школы.

Сучаснае развіваючае адукацыйнае асяроддзе спаўна было прадстаўлена ў новым дзіцячым садзе № 8.

Заўсёды вялікі інтарэс да Дзераўнянскай сярэдняй школы, якая прызнана лепшай навучальнай установай агульнай сярэдняй адукацыі рэспублікі. Тут былі паказаны многія напрамкі работы, якія забяспечваюць школе такі высокі стасус і рэйтынг.

Мы просім начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Людмілу Стонька абагуліць тое, якую ацэнку вышэйстаячых структур атрымаў стан развіцця сферы адукацыі Стаўбцоўскага раёна:

–             Кампетэнтнымі спецыялістамі ўпраўленння адукацыі Мінаблвыканкама была скрупулёзна вывучана работа адукацыйнай сферы ў многіх напрамках. Падрыхтавана аб’ёмная даведка, якая ўтрымлівае падрабязную ацэнку. Калі сказаць коратка, то дадзена пазітыўная ацэнка работы аддзела і ўстаноў адукацыі. Была прызнана зацікаўленая пазіцыя раённага выканаўчага камітэта па развіцці адукацыйнай сферы, фінансавай падтрымцы адукацыйных праектаў і ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў. Адзначана, што сфера адукацыі інтэнсіўна развіваецца, установы актыўна працуюць па рэалізацыі інвацыйных напрамкаў. Заўважана плённая актыўная работа па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі, звярнулі ўвагу чыстыя дагледжаныя тэрыторыі. У адносінах да гэтай ацэнкі можна прывесці некалькі лічбаў. За сродкі бюджэту летась па бягучым рамонце асвоена каля 140 тысяч рублёў, гаспадарчым спосабам і па грамадзянска-прававых дагаворах – каля 550 тысяч рублёў. Была дадзена станоўчая ацэнка работы аддзела па арганізацыі адукацыйнага працэсу з улікам інтарэсаў, патрэб, стану здароўя дзяцей, з забеспячэннем права на агульнадаступную адукацыю для ўсіх катэгорый непаўналетніх. Вывучэнне дзейнасці аддзела адукацыі і адукацыйных устаноў раёна прайшло паспяхова, што для ўсіх нас з’яўляецца далейшым стымулам умацоўваць пазіцыі, смела прымаць рашэнні аб удасканаленні адукацыйнага працэсу шляхам творчых інавацыйных падыходаў да работы і далейшага паляпшэння якасці адукацыйнага працэсу ва ўмовах сучасных дзяржаўных патрабаванняў. Нам прыемна было, што на імя старшыні раённага выканаўчага камітэта Юрыя Горлава прыйшло падзячнае пісьмо за подпісам начальніка ўпраўлення адукацыі Мінаблвыканкама Галіны Казак за высокі ўзровень і якасную падрыхтоўку калегіі.

Святлана ЖЫБУЛЬ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>