Творчасць даследчыкаў

Filed under: Адукацыя,Нумары |

На базе сярэдняй школы № 3 прайшоў конкурс работ даследчага характару вучняў устаноў адукацыі нашага раёна.

Навучэнцы 19 устаноў адукацыі прадставілі свае работы ў наступных прадметных секцыях: замежныя мовы, беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура, біялогія, геаграфія, матэматыка, інфарматыка, гісторыя, грамадазнаўства, працоўнае навучанне, фізіка і астраномія, хімія, энергазберажэнне ў адукацыйнай прасторы.

Лепшымі прызнаны работы Яўгеніі Калінінай (Дзераўнянская СШ, педагог Л. К. Суднік), Руслана Шэракова і Дзмітрыя Шкоды, а таксама Віталя Цвіркі (Любкаўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс, педагог Т. М. Клімовіч), Канстанціна Чэрніка (Рубяжэвіцкая СШ, педагог Л. У. Харытонава), Таццяны Шакаль, Васіля Зянько (СШ № 3, кіраўнік Г. У. Курыла), Анастасіі Галушка, Антона Дашкевіча, Андрэя Калошы (гімназія № 1, кіраўнік Р. М. Малахава), Аляксандра Халюты (гімназія № 1, кіраўнік Л. С. Назаранка), Дзіяны Акуліч, Лізаветы Трацяк (гімназія № 1, кіраўнік Н. М. Казякоўская), Кацярыны Калоша (СШ № 3, кіраўнік Т. Я. Нарановіч), Улады Грэкавай (СШ № 3, кіраўнік В. Р. Сідаровіч), Юліі Карповіч (СШ № 3, кіраўнік Н. М. Наркевіч), Софіі Сільвановіч (СШ № 3, кіраўнік В. А. Булаш), Хрысціны Качановіч (Старасвержанская СШ, кіраўнік В. М. Баўдзей), Ульяны Новік (Коласаўская СШ, кіраўнік С. М. Якубовіч).

Пажадаем гэтым вучням новых поспехаў, а педагогам выказваем удзячнасць.

Ала ВЯРШЭНЯ,метадыст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>