Памяць аб подзвігу

Цяперашняе пакаленне абавязана памятаць аб подзвігах ветэранаў і абапірацца на іх жыццёвы вопыт. Аб гэтым заявіў старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка ў Барысаве на абласным свяце, прысвечаным 73-й гадавіне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. «Мы ганарымся ветэранамі, раўняемся на іх і стараемся зрабіць усё магчымае, каб пакаленне пераможцаў жыло годна. Для гэтага трэба працаваць яшчэ больш, абапіраючыся на іх мудрасць і жыццёвы вопыт, памятаць аб подзвігах мінуўшчыны, захоўваць слаўныя баявыя традыцыі бацькоў, дзядоў і прадзедаў, а таксама рабіць усё, каб цень вайны ніколі больш не накрыў нашу краіну», – сказаў Анатоль Ісачанка. Да прысутных звярнуўся ветэран Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Парабковіч. Кіраўніцтвы Мінаблвыканкама, Мінскага абласнога Савета дэпутатаў, абласных грамадскіх аб’яднанняў і арганізацый усклалі кветкі да помніка ахвярам фашызму. На галоўнай сцэне была прадстаўлена канцэртная праграма. Прайшоў марш ваеннай і грамадзянскай тэхнікі.

У абласным свяце ў Барысаве прыняла ўдзел і дэлегацыя Стаўбцоўскага раёна.

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>