Жыць і супрацоўнічаць

Filed under: Нумары,Соцыум |

Як навучыцца карыстацца віртуальным штурманам, што трэба рабіць, калі неабходна палепшыць бытавыя ўмовы? Пра гэта і іншае размаўлялі члены раённай арганізацыі інвалідаў па зроку на сваім чарговым справаздачным сходзе.

Пра тое, што было зроблена ў мінулым годзе для членаў арганізацыі (іх на ўліку каля 100 чалавек), расказаў яе старшыня Аляксандр Клімаш. Па добрай традыцыі, ён выказаў удзячнасць за супрацоўніцтва аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама, кіраўніцтву цэнтральнай раённай бальніцы, раённага Цэнтра культуры, тэрытарыяльнага цэнтра, раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа, стаўбцоўскім касцёлу і царкве.

Так, для павышэння мабільнасці інвалідаў І групы па зроку арганізавана суправаджэнне іх па паліклініцы. Прынцып супрацоўніцтва – заяўленчы. Шэфства над інвалідамі І групы ўзялі і валанцёры раённай арганізацыі БРСМ, якія гатовы аказаць дапамогу ў суправаджэнні па Стоўбцах. Напрыклад, давесці да электрычкі. У сталіцы людзей з праблемамі са зрокам сустрэнуць і пасадзяць на патрэбны грамадскі транспарт работнікі Беларускай чыгункі. Далей можна рухацца з дапамогай праграмы «Віртуальны штурман». Праўда, для гэтага неабходна мець смартфон. І, калі партнёры данага сацыяльнага праекта гатовы падзяліцца навыкамі работы ў гэтай праграме з выездам у Стоўбцы, дык далёка не ўсе людзі з інваліднасцю могуць дазволіць сабе пакупку дастаткова дарагога мабільнага ўстройства…

Сярод значных падзвіжак – па-за чаргой можна трапіць да ўрача-афтальмолага. Без праблем арганізавана аздараўленне інвалідаў па зроку ў профільным санаторыі «Пад’ельнікі». Аздараўленню членаў раённай арганізацыі служаць і абанементы на наведванне басейна, якія бясплатна выдзеліў фізкультурна-аздараўленчы комплекс. На такіх жа ўмовах яны могуць бываць на канцэртах і сустрэчах з артыстамі, якія праходзяць у раённым Цэнтры культуры.

Ад прыхаджан касцёла і царквы паступіла гуманітарная дапамога ў выглядзе адзення, і яна раздаецца ўсім, хто мае ў ёй патрэбу. Для членаў арганізацыі была зладжана незабыўная паездка ў Жыровічы… На даны момант раённай арганізацыяй інвалідаў па зроку сумесна з іншымі грамадскімі арганізацыямі, тэрытарыяльным цэнтрам вядзецца работа па рэалізацыі палажэнняў Канвенцыі аб правах інвалідаў у рамках праекта «Павестка 50″.  

На сходзе ўзнімаліся пытанні працаўладкавання, паляпшэння бытавых умоў, атрымання сродкаў рэабілітацыі, такіх як «говорящие» танометр і гадзіннік, белы кій. Жадаючыя атрымалі кансультацыі і прававую дапамогу. Прысутная на сходзе метадыст абласнога савета інвалідаў па зроку Тамара Герман уручыла падзяку Аляксандру Клімашу за грамадскую дзейнасць.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>