У падлеткавым асяроддзі

Аналітычныя звесткі аб стане крымінагеннай абстаноўкі ў падлеткавым асяроддзі па выніках 2017 года ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года сведчыць аб росце колькасці злачынстваў, учыненых непаўналетнімі, з 11 да 15, або на 36,4 працэнта.

З зарэгістраваных мінулагодніх злачынстваў тры ўчынены ў горадзе Стоўбцы, дванаццаць – у сельскай мясцовасці, чатыры – непаўналетнімі, якія знаходзіліся ў стане алкагольнага ап’янення, тры – нідзе не працуючымі, два – раней судзімымі, чатыры – групай асоб.

Усяго ва ўчыненні злачынстваў, зарэгістраваных у 2017 годзе, удзельнічалі дзесяць падлеткаў, два з якіх стаялі на ўліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх Стаўбцоўскага РАУС.

Асноўнымі прычынамі ўчынення падлеткамі злачынстваў па-ранейшаму застаюцца адсутнасць кантролю з боку бацькоў, незанятасць, сувязь з грамадзянамі, схільнымі да супрацьпраўных дзеянняў, бескантрольнасць, а таксама адсутнасць узаемадзеяння з боку органаў, якія ажыццяўляюць работу па прафілактыцы падлеткавай злачыннасці.

Не радуюць і вынікі мінулага сёлетняга перыяду. Трыма непаўналетнімі ўчынены чатыры злачынствы, з іх тры – прадугледжаныя арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) і адно – арт. 205 КК (крадзеж).

Неспрыяльны стан крымінагеннай абстаноўкі ў падлеткавым асяроддзі склаўся ў радзе выпадкаў з-за недахопаў і ўпушчэння ў рабоце органаў унутраных спраў, дзе прысутнічаюць фармалізм, бессістэмнасць, недастатковая прафесійная падрыхтоўка супрацоўнікаў ІСН, слабы і нерэгулярны ведамасны кантроль. Не забяспечаны належны ўзровень узаемадзеяння і абмену інфармацыяй паміж усімі службамі і падраздзяленнямі органаў унутраных спраў.

У мінулым перыядзе 2018 года пракуратурай Стаўбцоўскага раёна праведзена праверка выканання заканадаўства аб прафілактыцы правапарушэнняў непаўналетніх, па выніках якой начальніку РАУС унесена прадстаўленне аб ухіленні парушэнняў, прычын і ўмоў, што ім садзейнічаюць.

Юлія Чабан,памочнік пракурора раёна

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>