Пасяджэнне Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці – у Стоўбцах

260518

На базе ДУ «Дзіцяча-юнацкая спартыўная школа Стаўбцоўскага раёна» прайшло пасяджэнне Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці.

Намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Васілія Жарко, членаў камісіі сардэчна вітаў на стаўбцоўскай зямлі старшыня раённага выканаўчага камітэта Юрый Горлаў.

Юрый Мікалаевіч пазнаёміў удзельнікаў пасяджэння з сацыяльна-эканамічным развіццём раёна, расказаў аб будаўніцтве і рабоце фізкультурна-аздараўленчага комплексу ў г. Стоўбцы. Было адзначана, што ФАК распачаў сваю работу з 7 лістапада 2015 года. Кошт аб’екта склаў 110 млрд руб. (недэнамінаваных). Даны праект вельмі кампактны. Адзіны недахоп у гэтым праекце – адсутнасць басейна для дзяцей. Ёсць толькі для дарослых. Але праблема наведвання дзецьмі басейна ў Стоўбцах вырашана: у 2017 годзе ў горадзе пабудаваны сучасны дзіцячы сад № 8 на 230 месцаў з басейнам. Фінансаванне будаўніцтва ФАКа было бюджэтнае.

Удзельнікі пасяджэння Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці мелі магчымасць пазнаёміцца з работай спартыўнай залы, залаў тэніса, барацьбы, трэнажорнай, басейна.

На пасяджэнні Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці намеснік міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Аляксандр Баравуля расказаў аб развіцці і падтрымцы фізічнай культуры і спорту сярод непаўналетніх у Рэспубліцы Беларусь. Судакладчыкамі выступілі намеснік міністра адукацыі Раіса Сідарэнка і начальнік аддзела меддапамогі маці і дзецям Міністэрства аховы здароўя Людміла Лёгкая.

Начальнік галоўнага ўпраўлення шматбаковай дыпламатыі Міністэрства замежных спраў Ларыса Бельская прапанавала адобрыць накіраванне ў Камітэт ААН па правах дзіцяці аб’яднанага пятага і шостага перыядычнага даклада Рэспублікі Беларусь аб выкананні палажэння Канвенцыі аб правах дзіцяці, Факультатыўнага пратакола, які тычыцца гандлю дзецьмі, дзіцячай прастытуцыі і дзіцячай парнаграфіі, Факультатыўнага пратакола аб удзеле дзяцей ва ўзброеных канфліктах.

Намеснік міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь Раіса Сідарэнка далажыла ўдзельнікам пасяджэння аб выкананні даручэнняў Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці.

P. S. Больш падрабязна аб рабоце ДУ «ДЮСШ Стаўбцоўскага раёна» чытайце ў наступным нумары газеты «Прамень».

Нэлі АСТРЭЙКА

Фота Васіля ЗЯНЬКО

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>