Адукацыя, выхаванне

Filed under: Адукацыя,Нумары |

260518d

УСЁ АСВЕЧАНА ЛЮБОЎЮ

У тым, што Наталля Навіцкая любіць сваю прафесію, ніхто не сумняваецца. У сярэдняй школе № 3 г. Стоўбцы, дзе яна працуе, нам сказалі, што гэта выдатны настаўнік. Наталля Іванаўна нават летам не спяшаецца адпачыць. На працягу многіх гадоў працуе ў аздараўленчых лагерах.

Яна – стаўбчанка. Выпускніца сярэдняй школы № 2. Пасля заканчэння педінстытута прыехала працаваць на радзіму і вось ужо тры дзесяцігоддзі вучыць маленькіх дзяцей, з’яўляецца настаўнікам вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі. Цяпер у яе другі «В» клас.

Да слёз кранальна слухаць, як яна расказвае пра сваю работу. Наталля Іванаўна гаворыць, што дзеці паслухмяныя, даверлівыя, простыя, дапытлівыя, адкрытыя… Усё гэта яна скарыстоўвае, каб напоўніць іх самым светлым, добрым, надзейным, патрэбным. У яе не бывае дрэнных вучняў. Яе любяць не толькі малыя, але і іх бацькі. Як цікава пачуць, што за партамі цяпер сядзяць дзеці яе былых пачаткоўцаў.

Хіба не адметны факт, што ў гэтым годзе ў настаўніцы адбылася сустрэча з яе выпускнікамі, якія закончылі школу 20 гадоў назад. Яны цяпер аўтарытэтныя людзі – выкладчык універсітэта, інжынер, прадпрымальнік… А перад яе воблікам – усё тыя ж паслухмяныя вучні. Нездарма яна старалася. Такая прыемная сустрэча!

Наталля Іванаўна сама вельмі ўдзячны чалавек. У тым, што яна адбылася ў прафесіі, адводзіць хвалу і славу сваім настаўнікам. У першую чаргу – першай настаўніцы Паповай Марыі Паўлаўне, класнаму кіраўніку Каралецкай Марыі Іванаўне… Іх ужо няма побач. Але ў сэрцы Наталлі Радзівановіч-Навіцкай яны – назаўсёды.

Што казаць, заўсёды вельмі прыемна сустрэць такіх людзей, якія ўпрыгожваюць сваю прафесію – талентамі, што прымножылі, любоўю, падораную іншым, дабром, якое заўсёды вяртаецца шматразова больш, святлом, якое азарае шлях іншым.

Святлана ЖЫБУЛЬ

Фота Васіля ЗЯНЬКО

 

У МАСКВУ ПАЕХАЛІ СЯМ’ЁЙ

Мінскае абласное аддзяленне Беларускага дзіцячага фонду адзначыла 30-годдзе.

На працягу гэтага часу аддзяленне жыве штодзённым клопатам аб дзецях-сіротах, дзецях-інвалідах, дзецях са шматдзетных, няпоўных, малазабяспечаных сем’яў, тых, хто аказаўся ў складаных жыццёвых сітуацыях. Дзейнічаюць дабрачынныя праграмы «Цёплы дом», «Сям’я», «Дзеці-сіроты», «Жыццё і здароўе дзяцей», «Збяром партфель у школу» і іншыя.

Аб гэтых праграмах і іншых кірунках дзейнасці гаварылі супрацоўнікі фонду падчас юбілейнай урачыстасці. У ёй прынялі ўдзел старшыня стаўбцоўскага раённага аддзялення Беларускага дзіцячага фонду Алена Гамза, бацькі-выхавацелі Аляксандр і Кацярына Васільевы.

Падзякай упраўлення адукацыі Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ўзнагароджана Алена Гамза. А сям’я Васільевых да Міжнароднага дня абароны дзяцей атрымала ў падарунак сямідзённую паездку ў Маскву.

 

НАСУСТРАЧ ЖАДАННЯМ ІНТЭЛЕКТУАЛАЎ

Вучням раёна прадастаўлена магчымасць вывучаць прадметы па павышаным узроўні.

У бягучым навучальным годзе 216 вучняў паглыблена вывучаюць выбраныя прадметы. Найбольш запатрабаваныя на паглыбленым вывучэнні руская, беларуская і англійская мовы, а таксама матэматыка і фізіка.

На базе гімназіі № 1, Дзераўнянскай сярэдняй школы па беларускай мове , фізіцы і хіміі арганізаваны міжшкольныя факультатыўныя заняткі.

Сярэдняя школа № 3 працягвае інавацыйную практыку развіцця высокаматываваных вучняў праз сістэму заняткаў у «Школе юных інтэлектуалаў».

Пр

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>