Па інавацыйнай Стаўбцоўшчыне

060618d

Нацыянальны прэс-цэнтр арганізаваў тур журналістаў рэспубліканскіх друкаваных і электронных СМІ ў Стаўбцоўскі раён.

У Год малой радзімы Стаўбцоўшчына прыцягнула ўвагу прэсы вопытам паспяховай рэалізацыі інавацыйных праектаў прадпрыемствамі і арганізацыямі розных формаў уласнасці.

Перад наведваннем аб’ектаў адбылася прэс-канферэнцыя са старшынёй раённага выканаўчага камітэта Юрыем Горлавым. Лейтматывам сустрэчы стала тэма малой радзімы. Знамянальна, што ў Год малой радзімы ў чэрвені Стоўбцы адзначаюць свой 425-гадовы юбілей, да якога ідзе належная падрыхтоўка. Кіраўнік раёна акрэсліў інавацыйныя накірункі работы ва ўсіх сферах дзейнасці. Наш раён – сельскагаспадарчы. Апускаючы лічбы, што засвядчаюць поспехі ў розных галінах сельскагаспадарчай вытворчасці, якія, безумоўна, вартыя ўвагі, назавём найбольш значныя дасягненні. Напрыклад, у 2015 годзе раён заняў другое месца ў вобласці па тэмпе росту валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі з атрыманнем прэміі. Палова сумы была накіравана на будаўніцтва новага дзіцячага сада ў райцэнтры, што дазволіла закрыць праблему чарговасці ў дашкольныя ўстановы. У мінулым годзе быў атрыманы самы высокі за ўсю гісторыю раёна аб’ём малочнай прадукцыі – 91 тысяча тон.

Сярод прадпрыемстваў, што ідуць у нагу з часам, быў названы мясакансервавы камбінат, які мае асноўную ўдзельную вагу ў выпуску прамысловай прадукцыі і паспяхова ажыццяўляе экспартную дзейнасць. Інавацыйным праектам яшчэ аднаго буйнога прадпрыемства раёна – філіяла холдынга «Мінскі маторны завод» з’яўляецца вытворчасць у Стоўбцах высокадакладнага чыгуннага ліцця, выраб гільзаў для блокаў цыліндраў. З выхадам на аб’ёмы 50 тысяч тон літой прадукцыі ў год, на вытворчасць ускладваецца надзея па закрыцці імпарту з Расіі і Украіны. 80 працэнтаў сваёй прадукцыі – піламатэрыялаў – адпраўляе на экспарт, больш чым у 10 краін свету, Навасвержанскі лесазавод. Вытворчасцю фруктова-ягадных напаўняльнікаў для перапрацоўчых заводаў малочнай прадукцыі нашай краіны адметны філіял Гарадзейскага цукровага камбіната. Адна з трох кампаній, якія аб’яднаны з фермерскай гаспадаркай «Сула», ажыццяўляе маштабны праект будаўніцтва завода па перапрацоўцы бульбы. Па сваёй магутнасці ён будзе ўваходзіць у пяцёрку самых буйных прадпрыемстваў Еўропы. СТАА «Фрэор Рэфрыгерайшн» таксама мае свой унёсак у развіццё інфраструктуры горада – будаўніцтвам сучаснага гандлёвага аб’екта.

Кожны год у раёне ўводзіцца ў строй 16 тысяч квадратных метраў жылля. Характэрна, што ў гэтым аб’ёме 85 працэнтаў жылля прыпадае пад індывідуальнае будаўніцтва, што засвядчае аб дастаткова высокім узроўні жыцця.

Поспехі ў сацыяльнай сферы акрэслены прызавымі месцамі ў вобласці па выніках работы за мінулы год аддзела адукацыі, спорту і турызму, асобных устаноў адукацыі, цэнтральнай раённай бальніцы, якая стала прызёрам яшчэ і ў рэспубліцы. Увод у строй фізкультурна-аздараўленчага комплексу адкрыў вялікія магчымасці жыхарам раёна для наведвання плавальнага басейна, заняткаў спортам. Клопатам пра маладое пакаленне абумоўлены і яшчэ адзін буйны праект – рыхтуецца праектна-каштарысная дакументацыя для ўзвядзення ў Стоўбцах гандлёва-забаўляльнага цэнтра. Ён аб’яднае сучасную кіназалу, боўлінг, гандлёвыя месцы, кропкі банкаўскага і сацыяльнага абслугоўвання і многае іншае. Прынята рашэнне аб абсталяванні ў незанятых памяшканнях былой воінскай казармы Цэнтра па развіцці творчасці дзяцей.

Ёсць узгодненасць з вышэйстаячымі арганізацыямі па ўзвядзенні ў Стоўбцах помніка Якубу Коласа. Для яго вызначна месца ў скверы каля сярэдняй школы № 3. Да юбілею горада ажывілася работа па добраўпарадкаванні Стоўбцаў, праводзяцца маштабныя работы ў многіх Першы аб’ект, які наведалі журналісты, была цэнтральная раённая бальніца, якая пакінула яркія ўражанні сучасным выглядам і аснашчэннем. Галоўны ўрач Святлана Глебка правяла экскурсію па аддзяленнях, тэрыторыі, адказала на пытанні.

Журналісты з вялікай цікавасцю наведалі Фрэор Рэфрыгерайшн, пазнаёміліся з вытворчасцю. Прадпрыемства спецыялізуецца на выпуску халадзільнага абсталявання па заказе буйных гандлёвых сетак Беларусі і Расіі, якое адпавядае ўсім патрабаванням сучаснага прагрэсіўнага рынку. Як адзначыла намеснік старшыні райвыканкама па эканоміцы Ірына Пашкевіч, гэтае прадпрыемства, як і агракамбінат «Колас», які таксама наведалі журналісты, – узор самай сучаснай выторчасці, прыклад паспяховай прадпрымальніцкай дзейнасці, прычым – інавацыйнай, калі кіраўніцтва паспявае зарыентавацца за попытам, заняць нішу на рынку і вынікова працаваць, прыцягваючы ў раён інвестыцыі, пашыраючы экспарт паслуг.

Агракамбінат «Колас» прадаставіў магчымасць удзельнікам прэс-тура пазнаёміцца з вытворчасцю на ведамасным мясакабінаце ў Зарэччы. Цэхі аснашчаны самым сучасным абсталяваннем лепшых вытворцаў Еўропы, такую вытворчасць мала дзе ўбачыш. Гэта, вядома ж, выклікае вялікі інтарэс. Аб унікальнасці прадукцыі камбіната, якая рэалізуецца з маркай «Натуральны прадукт», што дало магчымасць вытрымаць высокія стандарты і спецыялізавацца на выпуску прадуктаў заў у інтэрв’ю журналістам дырэктар агракамбіната «Колас» Аляксандр Скрыпко.

Рубяжэвіцкі касцёл з больш чым 100-гадовай гісторыяй сустрэў сталічных журналістаў гукамі жывога аргана, якому столькі ж, колькі і касцёлу. Найцікавейшую экскурсію правяла для гасцей старадаўняга пасёлка вядомы ў раёне краязнавец Рамуальда Сабалеўская. Інтарэс выклікала экспазіцыя з камянёў ля касцёла, якая сімвалізуе ўсе населеныя пункты сельсавета.

Сядзібна-паркавы комплекс «Панскі маёнтак Сула» са статусам парка-музея інтэрактыўнай гісторыі таксама славіць Стаўбцоўшчыну. Наведванне журналістамі аб’екта экатурызму пашырыць дасведчанасць аб гэтым маляўнічым кутку нашай зямлі і будзе садзейнічаць развіццю ўнутранага турызму і прыцягненню ў нашу краіну замежных вандроўнікаў.

Святлана ЖЫБУЛЬ

На здымках: старшыня райвыканкама Юрый Горлаў падчас прэс-канферэнцыі; экскурсія з галоўным урачом Святланай Глебка; дырэктар СТАА «Фрэор Рэфрыгерайшн» Юрый Звыцэвіч адказвае на пытанні журналістаў; зборачны цэх халадзільных установак; інтэрв’ю дае дырэктар Агракамбіната «Колас» Аляксандр Скрыпко; на вытворчай лініі мясакамбіната; гістарычны аповед вядзе Рамуальда Сабалеўская; у гісторыю запрашаюць экспанаты сядзібна-паркавага комплексу «Сула».

Фота Васіля ЗЯНЬКО

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>