Прэзентацыя праекта

Значная падзея міжнароднага маштабу – правядзенне ў 2019 годзе ў Беларусі ІІ Еўрапейскіх гульняў. Вялікі глядацкі інтарэс, сустрэчы і абслугоўванне турыстаў, якія прыедуць у нашу краіну (праз Стаўбцоўшчыну вядуць прамыя шляхі з Заходняй Еўропы), – усё гэта, відавочна, важна. А яшчэ ж нагода ажывіць спартыўны рух.

Наш горад, раён можна адзначыць у плане істотнага за апошнія гады паляпшэння спартыўнай базы. Вялікай папулярнасцю карыстаюцца паслугі Стаўбцоўскага фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Абнавіўся і стадыён «Юнацтва», дзе праводзяцца футбольныя матчы, іншыя спартыўныя спаборніцтвы.

Назва ж праекта, дзе будуць сістэматызавацца матэрыялы аб спорце, турызме, здаровым ладзе жыцця, – сімвалічная. Юнацтва –гэта энтузіязм, энергія, крэатыўнасць. І няхай гэтыя ўласцівасці будуць характэрны ўсім, хто ў любым узросце малады душой, заўсёды актыўны, шануе здароўе.

А ад вас, дарагія чытачы, чакаем допісаў для публікацый нашай «юнацкай» старонкі. Аб спаборніцтвах на вялікіх і малых спартыўных арэнах, аб тых, хто дастойна выступае, хто шліфуе таленты, выхоўвае юную спартыўную змену. І аб аздараўленчым шчыраванні, фізкультурных занятках вашых знаёмых, калектываў, дзе вы працуеце. А таксама аб турыстычных маршрутах, якія становяцца ўсё больш папулярнымі ў Год малой радзімы.

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>