• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

Горад слаўных традыцый, працавітых людзей

270618a

У мінулую суботу стаўбчане ўпершыню адзначылі дзень нараджэння свайго горада. Сёлета, у Год малой радзімы, яму споўнілася 425. У гэты дзень на абноўленых вуліцах і ў парку Стоўбцаў прыгожа і сімвалічна валадарылі гісторыя і сучаснасць, стаўбчан перапаўнялі гонар і радасць.

Шматлікія выстаўкі, тэатралізаваныя прадстаўленні, шоу і атракцыёны затрымлівалі каля сябе моладзь і старэйшае пакаленне. Здаецца, сустракаць свята выйшаў увесь горад. Найбольш масавы і відовішчны яго момант – шэсце працоўных калектываў раёна, якое пад гукі духавога аркестра прайшло па галоўным стаўбцоўскім «праспекце» – вуліцы Цэнтральнай.

Віталі калектывы і ўдзельнікаў свята старшыня райвыканкама Юрый Горлаў, праасвяшчэнны Павел, епіскап Маладзечанскі і Стаўбцоўскі, члены дэлегацыі горада-пабраціма Азёры Маскоўскай вобласці, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Алена Анісім, старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Шэсцель, члены райвыканкама. На трыбуне – і Герой Сацыялістычнай Працы Зінаіда Ярашэвіч, заслужаны работнік сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь Вольга Луцык. Ад удзельнікаў шэсця старшыні райвыканкама і ганаровым гасцям былі ўручаны кветкі і каравай.

Стаўбчане і жыхары Стаўбцоўшчыны даўно чакалі гэтага свята. Дзякуючы намаганням усіх і кожнага яно атрымалася грандыёзным і, у той жа час, не зважаючы на пахмурнае надвор’е, вельмі цёплым і душэўным.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>