Мы сэрцам адданыя роднай зямлі

49-a

Хоць неба было дажджлі-вае, пахмурнае, але – мірнае. У паветры раздаваліся гукі мелодый ваенных гадоў, сённяшняга дня. Стаўбчане і госці нашага горада збіраюцца на галоўнае свята краіны – Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Плошча Бессмяротнасці – сюды пад гукі духавога аркестра сабраліся працоўныя калектывы Стаўбцоўшчыны, жыхары горада, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, грамадскасць.

Мітынг «Вечная слава героям!» адкрывае в. а. старшыні Стаўбцоўскага райвыканкама, начальнік упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Д. С. Колясень. Дзяніс Сяргеевіч згадвае трагічныя і гераічныя старонкі вайны, вызвалення г. Стоўбцы ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Сёння для ўсяго беларускага народа Дзень Незалежнасці – гэта сімвал свабоднага і мірнага жыцця. Наша Беларусь упэўнена крочыць у будучае. Свой уклад у дасягненні краіны ўносяць і працаўнікі Стаўбцоўшчыны. Дзяніс Колясень сардэчна павіншаваў ветэранаў, усіх жыхароў раёна са святам.

Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны Г. А. Клімаш ад імя ўсіх ветэранаў гаварыла пра пераемнасць пакаленняў, што памяць павінна заўсёды жыць у сэрцах людзей. Яе словы падтрымала і выказала думкі маладых юрысконсульт ААТ «Шашкі» Аляксандра Сідаровіч. Намеснік раённага ваенкама, падпалкоўнік Аляксандр Кахновіч далучыўся да віншаванняў стаўбчан са святам.

Настаяцелі кафедральнага сабора святой праведнай Ганны благачынны протаіерэй Аляксандр Марцінчык і рымска-каталіцкага прыхода св. Казіміра ў г. Стоўбцы ксёндз Рышард благаславілі стаўбчан, пажадалі здароўя, міру і супакою ў сэрцах.

Хвіліна маўчання… Ушаноўваецца памяць тых, хто загінуў на фронце. У неба ўзлятаюць рознакаляровыя шары. Да помніка і стэлаў мемарыяла на плошчы Бессмяротнасці ўскладаюцца вянкі і кветкі.

Затым свята перанеслася ў парк «Дружба народаў». З канцэртам «Ты ў сэрцы маім, Беларусь!» выступілі калектывы мастацкай самадзейнасці Стаўбцоўшчыны. Працавала выстава-кірмаш майстроў народнай творчасці.

А ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе ўдзельнікі свята з цікавасцю назіралі за рукапашным боем, у якім паказвалі майстэрства выхаванцы патрыятычнага клуба «Факел» Саюза дэсантнікаў Расіі (г. Падольск) і маладзёжнага грамадскага аб’яднання «Клуб адзінаборстваў «Абаронца Айчыны» г. Стоўбцы.

Святочная канцэртна-танцавальная праграма «Нашчадкі пад мірным небам» прадоўжылася вечарам на танцпляцоўцы «Вербачка». І ўрачысты момант – рэспубліканская акцыя «Спяваем гімн разам», дзе моладзь і ўсе ўдзельнікі свята з душэўным уздымам выканалі Гімн Рэспублікі Беларусь, бо «мы, беларусы – мірныя людзі… і сэрцам адданыя роднай зямлі».

Нэлі АСТРЭЙКА

Фота Васіля ЗЯНЬКО

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>