• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

«Выхаваўчыя метады» бацькі

«На першым уроку выявілі, на другім – пайшлі ў сям’ю», – прыгадваюць пра гэты факт работнікі адной са школ раёна.

Сямікласнік прыйшоў у школу з разбітым тварам, сінякамі па целе. Педагогі адправілі вучня за медыцынскай дапамогай у амбулаторыю, а самі накіраваліся да яго дамоў. Дома быў бацька, які патлумачыў, што ўсё адбылося незнарок, калі сын узяў з халадзільніка ёгурт і не падзяліўся з братам. Версія гучыць прыгожа, але не пераканаўча…

На пасяджэнні раённай камісіі па справах непаўналетніх, куды былі выкліканы абое бацькоў, прадстаўнік школы заўважыла: «Сям’я на ўліку не знаходзіцца. Але бацька не раз разглядаўся на пасяджэнні грамадскага пункта аховы правапарадку і прафілактыкі пры сельвыканкаме. Схільны да ўжывання спіртнога, нідзе не працуе. Гаспадарка ў свой час пазбавілася ад такога работніка…»

Гэтага, як кажуць, не ўтоіш. А вось пра ягонае распусканне рук чутка хадзіла па вёсцы, ды нікім не пацвярджалася. Сям’я старалася не выносіць смецце з хаты. Жонку (а яна лічыцца ў гаспадарцы нядрэннай работніцай) не раз бачылі з «фінгаламі», але яна маўчала, на мужа не скардзілася.

Ды сямейнае насілле небяспечнае тым, што рана ці позна яго зведаюць і іншыя члены сям’і, нават, дзеці. Насільнік абавязкова скарыстаецца іх безабароннасцю, каб усяліць страх ва ўсіх.

Перад членамі камісіі мужчына імкнуўся выставіць сябе не кім іншым, як культурным выхавацелем. А што пры гэтым быў нецвярозы, то на гэта ў яго знайшлася адгаворка: якраз быў дзень нараджэння. «За якія сродкі можна спраўляць «банкет», калі нідзе не працуеш?», – гэтым пытаннем намесніка старшыні раённай камісіі Наталлі Хвасько быў спынены ланцужок ягонай хлусні.

У адносінах да гэтай сям’і школай было праведзена сацыяльнае расследаванне. З улікам усіх абставін, дзеці ў ёй прызнаны ў сацыяльна небяспечным становішчы. Праблемы розныя. У доме, які прадастаўлены для пражывання сям’і гаспадаркай, ёсць пытанні па стану пячнога ацяплення. У пакоях патрэбен касметычны рамонт. Неабходна пагашаць запазычанасць па аплаце за электраэнергію. Бацька папярэджаны аб узбуджэнні крымінальнай справы ў выпадку паўторнага факта насілля ў адносінах да дзяцей, і яму ў бліжэйшы час трэба вырашыць пытанне з афіцыйным працаўладкаваннем, а таксама звярнуцца па кансультацыю да ўрача-нарколага.

З падлеткам, які атрымаў ад бацькі «выхаваўчыя» ўдары, займаецца псіхолаг сацыяльна-педагагічнага цэнтра.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>