Убіраюць рапс

Filed under: Нумары,Ураджай |

Першымі прыступілі да абмалоту азімага рапсу працаўнікі ААТ «Радзіма Якуба Коласа». Гэтая тэхнічная культура займае ў гаспадарцы плошчу 200 гектараў. Перазімавалі расліны добра, але засушлівае надвор’е паўплывала на ўраджайнасць, якая складае зараз у межах каля 20 цэнтнераў масланасення з гектара. У таварыстве спадзяюцца, што намалоты павялічацца. Выйшлі ў поле чатыры камбайны, усе машыны аснашчаны рапсавымі сталамі. Шчыруюць экіпажы ў складзе Генадзяў Янскіх, Сяргея Уса і Юрыя Мамонькі, камбайнеры Уладзімір Пявец і Юрый Масель.

 

Абмалочваюць насеннікі

У ААТ «Жацерава» мэтанакіравана займаюцца насенняводствам шматгадовых траў і маюць неблагія вынікі ў кормавытворчасці. У гаспадарцы ўжо ўбрана 20 гектараў злакавых траў, пароўну фестулоліуму і райграсу, намалочана 26 тон насення ў бункернай вазе. Ураджайнасць склала 13 цэнтнераў з гектара – даволі неблагі паказчык. Заняты на ўборцы насення траў экіпаж камбайнераў у складзе Віталія Тарабэша і Рэната Шагіева, якія працуюць на нямецкім збожжаўборачным камбайне. Дбайным працаўнікам застаецца абмалаціць каласоўнік безасцюковы, якія размясціўся на чатырнаццаці гектарах, а гэта дадаткова не менш за дзесяць тон.

– Ураджайнасцю насення траў мы сёлета задаволены, – падкрэслівае галоўны аграном Іна Леўкавец. – З бабовых пад уборку на насенне пасеяна дзесяць гектараў канюшыны лугавой.

Пр.

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>