Рабочая група дзейнічае

50-b

На базе нашага раёна прайшло абласное мерапрыемства – вучэбныя заняткі па пытаннях тэрытарыяльнай абароны.

Яго арганізатары – абласны выканаўчы камітэт, абласны ваенкамат сумесна са Стаўбцоўскім раённым выканаўчым камітэтам і райваенкаматам – ставілі мэту паказаць дзеянні выканаўчай улады, службовых асоб рабочай групы ў першыя мінуты пасля таго, як атрымана распараджэнне на фарміраванне тэрытарыяльных войск раёна.

Ключавыя моманты гэтага ўмоўнага пераходу з мірных рэек на ваенныя былі прадэманстраваны на сцэне раённага цэнтра культуры. З дакладам аб атрыманні адпаведнага распараджэння звярнуўся ваенны камісар. Прадстаўнік выканкама агучыў варыянт пастаноўкі першачарговых задач.

У складзе рабочай групы працавалі намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Цывака, раённы ваенны камісар Аляксей Дзядкоў, прадстаўнікі службаў райвыканкама і райваенкамата, райаддзелаў міліцыі і па надзвычайных сітуацыях. Паралельна ўдзельнікам заняткаў былі дадзены тэарэтычныя веды, для чаго на экране дэманстраваліся слайды.

Падкрэслівалася, што ўсё ўбачанае – абсалютна не догма, а накірунак для таго, каб дзейнічаць граматна і аператыўна, з улікам абставін, якія склаліся.    

У другой частцы заняткаў па тэрытарыяльнай абароне была паказана вучэбна-матэрыяльная база, якая створана Стаўбцоўскім раённым ваенным камісарыятам. Увага была звернута на тое, як упарадкаваць дакументацыю, падрыхтаваць неабходныя інфармацыйна-папераджальныя знакі і таблічкі, пры гэтым не выдаткоўваючы вялікіх грашовых сродкаў.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>