Паважаныя жыхары Стаўбцоўскага раёна!

Звяртаюцца да вас бацькі Вані Барысюка. У нашай сям’іў 2011 годзе нарадзіўся сыночак. Як мы былі рады, што ён здаровенькі і моцны, былі ўяго, як і ва ўсіх дзяцей, толькі прастудныя захворванні. Але ў 2015 годзе прыйшло гора. Ванечка нарадзіўся 13 сакавіка і ў яго дзень нараджэння паставіл ідыягназ — нейрабластома 4-й ступені з метастазамі ў легкія і лімфавузлы. І вось пачалася барацьба за жыццё Ванечкі. За гэты час мы прайшлі восем хіміятэрапій, складаную аперацыю, якая ішла 12 гадзін. Гэтая аперацыя выратавала жыццё нашага дзіцяці, аднак пасля адбылося скрыўленне шкілета, вельмі вялікі кіфоз, часта баляць ножкі, але мыходзім, стараемся жыць паўнацэнным жыццём.

Звярнуліся ў клінікуў Іспаніі. Прыйшоў адказ, што нас возьмуць на лячэнне, але кошт яго складзе крыху больш за 100 тысяч еўра. Патрэбна тэрміновая аперацыя на пазваночнік, без якой хлопчык не зможа варушыць ні ручкамі, ні ножкамі. Мы ўсе нашы зберажэнні патрацілі на лячэнне, прадалі дом у вёсцы. Барацьба за жыццё і здароўе сыночка працягваецца. Вырашылі звярнуцца за дапамогай. Нават невялікая сума ад кожнага неабыякавага чалавека дапаможа Ванечку. Дзякуй за дабрыню і разуменне! Няхай беражэ вас Гасподзь!

Перавесці сродкі можна на дабрачынны рахунак Барысюка Аляксандра Дзмітрыевіча на расходы, звязаныя з лячэннем і рэабілітацыяй сына Барысюка Івана Аляксандравіча. Рахунак адкрыты ў філіяле 511 г. Мінска, вул. Даўгабродская, 1; УНП 100349858, МФО АКВВВY21511. А таксама можна папоўніць адкрыты на лячэнне Ванечкі баланс, тэл. МТС +375292118185.

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>