Вачыма юных мастакоў

50-f

Юныя мастакі Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў стварылі пранікнёныя карціны, прысвечаныя тэме бежанцаў, і сталі пераможцамі рэспубліканскага конкурсу.

На працягу многіх гадоў у Рэспубліцы Беларусь праводзіцца конкурс творчых работ «Мы розныя – мы разам», прысвечаны Сусветнаму дню бежанцаў. Яго арганізатары – прадстаўніцтва УВКБ ААН у Рэспубліцы Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Асноўная мэта конкурсу – паказаць пачуцці тых, хто ў наш час вымушаны жыць за межамі сваёй краіны, пакідаць мову, родных і сяброў, каб уцячы ад вайны і гібелі.

Сёлета на конкурс паступіла больш за 1300 творчых работ з розных рэгіёнаў Беларусі, у тым ліку і работы выхаванцаў народнай студыі жывапісу «Раніца» пад кіраўніцтвам Святланы Калкоўскай. І вось у пачатку чэрвеня аргкамітэт запрасіў Дар’ю Гамза, Дар’ю Бондар і Аліну Паўлоўскую разам з кіраўніком студыі ў горад Мінск для ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных Сусветнаму дню бежанцаў.

На працягу трох дзён аўтары лепшых праектаў з   усёй рэспублікі знаёміліся са сталіцай, яе музеямі і славутасцямі, удзельнічалі ў брыфінгах і майстар-класах. Цырымонія адкрыцця выставы лепшых работ і ўзнагароджання пераможцаў адбылася ў Музеі гісторыі города Мінска .Узнагароды ўручаў Прадстаўнік Вярхоўнага Камісара ААН па справах бежанцаў Жан-Ів Бушардзі.  

Работы Дар’і Гамза («Анёл-ахоўнік») і Аліны Паўлоўскай («Апаленыя вайной») прызнаны лепшымі ў намінацыі «Жывапіс» . Дзяўчаты атрымалі дыпломы лаўрэатаў 1 ступені і шыкоўныя падарункі. А графічная работа Дар’і Бондар («Калі ў дом прыходзіць бяда») не толькі атрымала дыплом лаўрэата 1 ступені, але і спецыяльны прыз ад газеты «Подростковый возраст», на старонках якой будзе надрукаваны матэрыял пра юную мастачку і змешчана фота на вокладцы, як гераіні нумара.

У будучым арганізатары конкурсу плануюць выдаць разнастайную друкаваную прадукцыю з карцінамі пераможцаў. У цэнтры Мінска будзе працягваць працаваць выстава, аўтары якой сваімі работамі даказалі, што чалавечнасць, талерантнасць і міласэрнасць – гэта жыццёва важныя якасці беларусаў, якія ўмеюць цаніць мір і захапляцца мірным блакітам сваёй краіны.

Пр.

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>