Ідзе падрыхтоўка да новага навучальнага года

52-b

Хутка бяжыць час. Здаецца, зусім нядаўна гучалі апошнія званкі ва ўстановах адукацыі, а ўжо заканчваюцца аздараўленчыя кампаніі, школы актыўна рыхтуюцца да новага навучальнага года.

У 2018–2019 навучальным годзе ў раёне будзе функцыянаваць 48 устаноў адукацыі, спорту і турызму рознага тыпу. У кастрычніку 2017 года ўведзены ў эксплуатацыю новы дзіцячы сад на 230 месцаў у г. Стоўбцы. З 1 верасня 2018 года пройдзе рэарганізацыя дзвюх устаноў спорту: фізкультурна-спартыўны клуб «Ураджай» і фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Меліяратар» аб’яднаюцца ў фізкультурна-аздараўленчы цэнтр Стаўбцоўскага раёна.

Ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі будуць атрымліваць веды 4294 вучні, ва ўстановах дашкольнай адукацыі – 1667 выхаванцаў. Па раёне колькасць вучняў і выхаванцаў павялічыцца на 298 чалавек. Назіраецца рост у горадзе на 83 вучні і 230 выхаванцаў і зніжэнне ў сельскай мясцовасці.

Першачарговая задача, якая сёння стаіць перад навучальнымі ўстановамі, – стварыць бяспечныя ўмовы для дзяцей. Таму сёння кіраўнікі ўстаноў адукацыі разумеюць, што да 25 жніўня ўсе пашпарты гатоўнасці ўстаноў адукацыі павінны быць падпісаны і гатовы да прыёму 1 верасня вучняў і выхаванцаў у школах і дзіцячых садах.

Увесь мінулы навучальны год удзялялася сур’ёзная ўвага арганізацыі якаснага харчавання вучняў у школах і садах. У лістападзе 2017 года распрацаваны план мерапрыемстваў па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы харчблокаў устаноў адукацыі Мінскай вобласці на 2018–2020 гады. У 2018 годзе запланаваны рамонт у ДУА «Горкаўская СШ», «Яслі-сад № 3 г. Стоўбцы».

Распрацаваны план мерапрыемстваў па ўмацаванні матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстаноў адукацыі на 2018-2020 гады.

У 2018 годзе будзе праведзены капітальны рамонт ДУА «Сярэдняя школа № 3 г. Стоўбцы», бягучы рамонт вучэбных кабінетаў, падлогі ў ДУА «Коласаўская СШ», фасада – ДУА «Гімназія № 1 г. Стоўбцы», замена аконных блокаў у ДУА «Стаўбцоўскі цэнтр творчасці дзяцей і моладзі», «Яслі-сад № 3 г. Стоўбцы», «Яслі-сад № 4 г. Стоўбцы», рамонт санвузлоў ДУА «Коласаўскі яслі-сад», рамонт даху – «Залужскі сад-сярэдняя школа» і інш.

У адпаведнасці з рашэннем Стаўбцоўскага райвыканкама № 1049 ад 15.08.2017 распрацаваны план па набыцці вучэбнай мэблі ва ўсе школы раёна да 2020 год.

Ва ўсіх установах адукацыі да пачатку вучэбнага года праводзіцца касметычны рамонт памяшканняў, добраўпарадкаванне тэрыторый, рамонт агароджаў. Устанаўліваецца вулічнае гульнявое абсталяванне і ценявыя навесы. У некаторых школах і садах па меры неабходнасці праводзяцца замена асвятлення, электрафізічныя вымярэнні, гідраіспыты сістэм ацяплення, частковая замена водаправодаў, каналізацыі, сістэм ацяплення, рамантуецца тэхналагічнае абсталяванне.

Дапамагаюць весці падрыхтоўчыя работы да новага навучальнага года шэфскія арганізацыі і ўстановы раёна. У 2018 годзе аказана шэфская і спонсарская дапамога ўстановам адукацыі на суму 13,6 тыс. руб.

Сёння ўсе ўстановы адукацыі актыўна працуюць па падрыхтоўцы да новага навучальнага года, каб сустрэць дзяцей 1 верасня ў абноўленых і прыгожых школах і садках.

Н. ЛЕАНІДАВА,

фота аўтара

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>