• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

Засцерагчыся ад кляшчоў

Filed under: Медыцына,Нумары |

У нашым раёне за паўгода ў медыцынскія ўстановы звярнуліся 40 чалавек, пакусаныя кляшчамі. У ліку іх – 14 дзяцей. Выяўлены адзін выпадак Лайм- барэліёзу.

Таму актуальна гаварыць аб прафілактыцы хвароб, выкліканых укусамі кляшчоў. Гэтыя агрэсіўныя насякомыя актыўныя з мая па кастрычнік. Яны жывуць на кустах і ў траве. Найбольш небяспечныя яны ва ўмерана цёплыя вільготныя дні. У жніўні многія адпраўляюцца ў лес па дары прыроды ці проста адпачыць, падыхаць чыстым паветрам. Памятайце, што адзенне павінна быць гладкім, усе ўчасткі цела – прыкрытымі, на рукавах – шчыльныя манжэты, рубашкі – запраўлены ў штаны, штаны – у шкарпэткі. Не забывайце пра галаўны ўбор.

Вярнуўшыся з лесу, страсіце адзенне і бялізну, агледзьце цела, расчашыце валасы дробнай расчоскай. Будзьце пільнымі, каб не падвергнуць сябе цяжкім захворванням, што перадаюцца кляшчамі.

Ірына ПЯТРОВІЧ, загадчыца аддзела эпідэміялогіі раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>