• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

Усё рабіць разумна і адказна

Filed under: Нумары,Тэма тыдня |

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на нарадзе з членамі ўрада і старшынямі аблвыканкамаў запатрабаваў своечасова пачынаць рыхтавацца да азімай сяўбы.

«Выходзіць у поле негатовымі тэхналагічна да сяўбы нельга, проста не трэба сеяць. За гэта адкажуць губернатары і адпаведныя міністэрствы па поўнай. Хопіць ужо дурасцю займацца і падманваць саміх сябе. У пустую, як кажуць вяскоўцы, зямлю зерне класці злачынна. Падрыхтуйце як належыць глебу і пасейце ў агратэхнічна аптымальныя тэрміны. Не паспяваеце – не рабіце», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Звяртаючыся да губернатараў, ён адзначыў, што землі гаспадарак, якія не паспяваюць падрыхтаваць да азімай сяўбы, можна аддаць прадпрыемствам, якія маюць патрэбу ў збожжы. «Але гэта трэба зрабіць цяпер, каб яны своечасова маглі падрыхтаваць глебу, пасеяць і сабраць гэтае збожжа», – звярнуў увагу Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы таксама закрануў тэмпы ўборачнай кампаніі. Паводле яго слоў, яе трэба праводзіць хутчэй, аднак вялікіх праблем пакуль з гэтым няма. «Не хачу сказаць, што мяне насцярожваюць тэмпы ўборкі ўраджаю. Такі ўраджай збожжавых, мы, вядома ж, збяром. Гэта не праблема. Каля сямі мільёнаў тон – гэта не той узровень, які мы можам дасягнуць або рэалізаваць на ўборцы ўраджаю, паколькі тэхнічна аснашчаны як ніколі. Мы і дзесяць мільёнаў тон можам за месяц убраць», – адзначыў ён.

Беларускія прадпрыемствы павінны быць гатовы да гандлю мясной прадукцыяй на расійскім рынку. Такую задачу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў на нарадзе з членамі ўрада і кіраўніцтвам рэгіёнаў краіны.

«Значнасць мяса і малака ў далейшым будзе ўзрастаць, і перш за ўсё на нашым асноўным расійскім рынку. Ужо абвальна ідзе інфармацыя аб тым, што мясныя прадукты ў Расіі моцна падаражэюць, прычына абгрунтоўваецца тым, што даражэе сыравіна. Інакш кажучы, у Расіі няма мяса. Таму трэба быць гатовымі да гандлю на нашых асноўных рынках, але не забываць аб сваім унутраным. І пытанне цэнаўтварэння – за гэта нехта можа страціць галаву, і не толькі міністр гандлю», – сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Закранаючы развіццё малочнай вытворчасці, кіраўнік дзяржавы адзначыў, што прынятыя раней крокі ў гэтай галіне апраўдаліся. «Тое, аб чым малолі нашы так званыя апазіцыянеры, тэхнолагі і палітыкі, аказалася проста дурасцю. Мы ў свой час, схапіўшыся за мадэрнізацыю нашых застарэлых фермаў у малочнатаварныя комплексы, адносна выратавалі сельскую гаспадарку, паколькі малако сёння прыбытковае.

Разам з тым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што задача па ўзвядзенні малочнатаварных комплексаў не здымаецца: усе запланаваныя аб’екты неабходна дабудаваць.                                      БелТА

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>