Радыё “Стоўбцы” за 16 жніўня 2018 г.

Filed under: Радыё «Стоўбцы» |

У выпуску:

  • Як адбыўся турыстычны злёт працуючай моладзі ў Стаўбцоўскім раёне
  • Як правільна харчавацца раскажа валеолаг раёна
  • Рубрыка «Віншаванні»

РУБРЫКІ

11 Responses to Радыё “Стоўбцы” за 16 жніўня 2018 г.

  1. Дзякуй вялікі за беларускую мову ў вашым вяшчанні. Хацелася б больш разнастайных тэмаў. Пра цікавых людзей раёну, пра гісторыю, пра падзеі (акрамя ўборачнай). Ня толькі з самога гораду. У нас процьма цікавых людзей па-за горадам. А колькі нашых ураджэнцаў паспяховыя люді ў розных гарадах Беларусі. Поспехаў!

    Дзмітры Гурневіч
    Август 16, 2018 at 2:56 пп
    Ответить

  2. Шаноўная рэдакцыя! Трымацеся беларускай мовы — гэта тое, што робіць нас адметнымі.
    І дзякуй за вяртанне беларускай мовы ў эфір

    Вольга
    Август 16, 2018 at 3:14 пп
    Ответить

  3. Дзякуй за эфір на беларускай мове. Мне гэта вельмі важна.

    Аляксандра
    Август 16, 2018 at 4:33 пп
    Ответить

  4. Дзякуй што вярнулі мову Коласа на стаўпецкае радыё!

    Міхась
    Август 16, 2018 at 4:47 пп
    Ответить

  5. Вітаю Вас сардэчна!
    Бываю на сваёй дачы, што каля Коласава, дзе часцяком слухаю Вашыя перадачы. Дзякуй вялікі за нашую мову! Прыемна чуць, што на Стаўбцоўшчыне шануюць беларушчыну!
    Дзякуй, яшчэ раз!

    Харэўскі Сяргей
    Август 16, 2018 at 4:53 пп
    Ответить

  6. Шчыра дзякую за вяшчаньне на беларускай мове! Гонар бярэ за такіх землякоў. Посьпехаў вам і доўгіх гадоў існаваньня!

    З павагай,
    Уладзіслаў

    Уладзіслаў
    Август 16, 2018 at 5:27 пп
    Ответить

  7. Дзякую вам за вашу працу. За тое, што вы ёсць, за родную мову!

    Тамара
    Август 16, 2018 at 7:43 пп
    Ответить

  8. Вялікі дзякуй, што перадачы ізноў загучалі па-беларуску. Так моцна кранае, калі сядзіш за Акіянам, а табе ў вушы нашая мова!
    Посьпехаў!

    Аляксей
    Август 16, 2018 at 8:26 пп
    Ответить

  9. Дзякуй хлопцы за навіны рэгіёну!!!
    Зрабіце трансляцыі праз і-нэт ці падкасты :)

    Рэчыцкі Малец
    Август 17, 2018 at 9:27 дп
    Ответить

  10. Паслухаў,пачытаў Зьмітра Гурневіча пра вашае радыё і буду неяк «праціскацца» да яго, але вось як прыеду на ваш вакзал, з засунутым у кут Коласам і шыльдамі расейскімі, тдык і вылазіць з вагона ня хочацца.

    Валеры Мазынскі
    Август 17, 2018 at 2:05 пп
    Ответить

  11. Дзякуй вам вялікі! Вельмі прыемна слухаць вас на роднай мове! Працягвайце так і далей! Плёну ў працы і паболей слухачоў!

    Яўген
    Август 18, 2018 at 2:55 пп
    Ответить

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>