• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

Адпачынак у «Нёмане»

Filed under: Нумары,Увага - дзецям |

300818f

Да заканчэння летніх канікулаў застаецца літаральна пару дзён. Кожны вучань правёў свой вольны час па-свойму. Хтосьці вярнуўся з-за мяжы, нехта адпачываў у бабулі, а іншыя наведвалі дзіцячыя лагеры. Вось і ў аздараўленчым лагеры «Нёман» завяршылася апошняя змена. Як прайшоў гэты летні сезон, даведаліся ў начальніка лагера Таццяны Ажгірэвіч.

–             Як было арганізавана аздараўленне вучняў у лагеры сёлета?

– Аздараўленчы лагер «Нёман» Стаўбцоўскага раёна прымаў вучняў з 1 чэрвеня па 20 жніўня. Чатыры змены, працягласцю па васямнаццаць дзён. Кожная праходзіла па напрамках дзейнасці: у рамках праграмы «Экоград», накіраваная на экалагічнае выхаванне; грамадзянска-патрыятычнае выхаванне асобы; рэалізацыя праграмы па выхаванні культуры здаровага ладу жыцця; развіццё маладзёжных ініцыятыў праз рэалізацыю праекта «Лидерград». За перыяд працы аздаравілася 538 чалавек. З іх 80 дзяцей у профільных лагерах. 40 вучняў было з Капыльскага раёна.

–             Як ажыццяўлялася выхаваўчая дзейнасць?

– У адпаведнасці з планам кожнай змены. Ён уключае ў сябе правядзенне тэматычных дзён, накіраваных на рэалізацыю мерапрыемстваў у рамках республіканскіх акцый: «Малая радзіма», «Эстафета карысных спраў», «Дзякуй салдатам Перамогі за тое, што не ведаем вайны», «Лета з добрай кнігай», «Жыву ў Беларусі і тым ганаруся», «Стоп, спайс!». А таксама правядзенне спартыўна-масавых, турыстычных акцый і іншых выхаваўчых мерапрыемстваў.

На базе аздараўленчага лагера прайшоў абласны семінар «Сучаныя падыходы ў планаванні і арганізацыі дзейнасці выхавацеляў аздараўленчых лагераў». Другі год запар лагер прымаў і абласны конкурс педагагічных камандаў «Формула разумнага лета». Каманда «Крэатыў» Стаўбцоўскага раёна будзе прадстаўляць Мінскую вобласць на рэспубліканскім конкурсе педагагічных камандаў у кастрычніку, так як заняла першае месца.

–             А хто працаваў у лагеры?

– Выхаваўча-аздараўленчы працэс ажыццяўлялі настаўнікі ўстаноў адукацыі Стаўбцоўскага раёна, студэнты трэцяга курса БДПУ ім. М. Танка і студэнты трэцяга курса Нясвіжскага дзяржаўнага педагагічнага каледжа імя Якуба Коласа.

Пасля размовы з Таццянай Ажгірэвіч мы пацікавіліся аб уражаннях у Кацярыны Дошчачка, якая адпачывае ў лагеры ўжо чацвёрты год. І вось чым яна падзялілася: «Кожны раз, калі я знаходжуся ў гэтым лагеры, то атрымліваю толькі пазітыўныя эмоцыі. Тут вельмі добрыя, ветлівыя важатыя. Яны заўсёды знаходзяць падыход да кожнага выхаванца. Гэты год я апошні раз адпачываю ў лагеры, і, вядома, вельмі не хочацца ад’язджаць, таму што лагерная змена цудоўная. Праводзіцца шмат розных мерапрыемстваў, гульняў. Кожны дзень цікавы па-свойму. Дзеці тут вельмі вясёлыя. Тры гады адпачывала ў «Нёмане» са сваімі сябрамі, а ў гэтым годзе прыехала адна. Хвалявалася, што будзе сумна, але хутка знайшла новых сяброў. Лагер падабаецца і тым, што ў ім наладжана работа персаналу, ёсць узаемаразуменне ў гэтым цудоўным калектыве і ўсе адзін аднаго ведаюць. Гэта прыемна. Хачу пажадаць усім школьнікам, хто плануе паехаць у наступным годзе ў аздараўленчы лагер, каб абавязкова наведалі менавіта «Нёман».                    

Ксенія РУБІН

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>