Абсталяваць кантэйнерную пляцоўку

Filed under: Добраўпарадкаванне,Нумары |

6584Кантэйнерныя пляцоўкі, якіх у нашым горадзе налічваецца каля  сотні, павінны адначасова са сваім канкрэтным прызначэннем – зборам цвёрдых бытавых адходаў – выступаць і элементам добраўпарадкавання.

З трох бакоў агароджаная, на воданепранікальнай аснове, з крышкай і нармальнымі пад’язнымі пуцямі – такія сучасныя патрабаванні да так званай «смеццевай» пляцоўкі. Канешне, у першую чаргу яна заўсёды павінна быць чыстай, з якасна прыбранай прылеглай тэрыторыяй.

Санітарная служба раёна ажыццяўляе маніторынг утрымання і эксплуатацыі ўсіх кантэйнерных пляцовак, у выніку чаго акрэсліліся асноўныя праблемы, якія патрабуюць вырашэння. Як адзначае ўрач-гігіеніст Наталля Рык, з боку камунальнай службы гэтаму пытанню не надаецца неабходная ўвага. Амаль палова з 40 кантэйнерных пляцовак, якія належаць РУП «Стаўбцоўскае аб’яднанне камунальных службаў», не абсталявана трохбаковай агароджай і воданепранікальнай асновай, агароджа кожнай дзясятай кантэйнернай пляцоўкі патрабуе рамонту, да сямі пляцовак пакуль не адноўлена цэласнасць цвёрдага пакрыцця пад’язных шляхоў. Нельга прапусціць і тое, што каля 40 працэнтаў пляцовак (у поле зроку трапілі пляцоўкі па вуліцах Энгельса, 1, Цэнтральнай, 19 і 6-а, Сацыялістычнай, 117, на тэрыторыі былой вайсковай часці, за магазінам гаспадарчых тавараў і інш.) не ўтрымліваліся ў чысціні.      

З надыходам вясны варта нагадаць усім уласнікам кантэйнерных пляцовак (акрамя АКС, гэта і жыллёва-будаўнічыя кааператывы, аб’екты гандлю і грамадскага харчавання, установы аховы здароўя і адукацыі, іншыя ведамствы), што кантэйнеры ў дварах  нашага горада не лішне асвяжыць фарбай, зрабіць іх прывабнымі і – пры неабходнасці – інфармацыйнымі: пры адсутнасці маркіроўкі неабходна нанесці яе з указаннем віду адходаў і даных пра ўласніка ёмістасці.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>