У «Бацькавай хаце»

Filed under: Год гасцiннаcцi,Нумары |

Напярэдадні чэмпіянату свету па хакеі бар рэстарана «Турыст» набыў статус прадпрыемства прыдарожнага сэрвісу. Гэта пацягнула за сабою выкананне пэўных патрабаванняў.

Было прынята рашэнне аб правядзенні капітальнага рамонту са змяненнем унутранага афармлення і абсталявання. Перад новым годам бар на 52 пасадачныя месцы  наведвальнікаў прыняў з новым інтэр’ерам у беларускім стылі і  новай назвай –  «Бацькава хата».

Рыхтуючыся да абслугоўвання турыстаў, работнікі бара распрацавалі  меню беларускай кухні на дзвюх мовах – рускай і англійскай. У продажы з’явіліся свежавыціснутыя сокі з гародніны і фруктаў,  кактэйлі.

У бары можна карыстацца бесправадным інтэрнэтам Wi-fi. Наведвальнікі могуць бачыць трансляцыю хакейных матчаў дзякуючы набытаму тэлевізару з дыяганаллю  72 дзюймы і падключэнню лічбавага тэлебачання ZALA.

Два месяцы работы паказалі, што абноўлены бар карыстаецца папулярнасцю. Тэмп росту рознічнага тавараабароту ў супастаўных цэнах да ўзроўню мінулага года склаў 123 працэнты.

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>