Свята

Фота Васіля ЗЯНЬКО

ГАЛОЎНЫ РАНІШНІК КРАІНЫ

Наш раён атрымаў пяць білетаў на навагодняе прадстаўленне ў  Палац Рэспублікі з удзелам Прэзідэнта  краіны Аляксандра Лукашэнкі.

Запрашэнні на прыгожае тэатралізаванае свята з падарункамі ўручаны выдатнікам, актывістам, пераможцам конкурсаў, дзецям-сіротам. Разам з дзвюма тысячамі рабят з усёй краіны ў гэты дзень весяліліся на Прэзідэнцкай ёлцы Вольга Пяўнёва са Старасвержанскай СШ, Сцяпан Жаўнерчык з Заямнаўскай СШ, Надзея Вінаградава з Засульскай СШ, Ульяна Казлова з Коласаўскай СШ, Паліна Зайко з гімназіі № 1.

Прэзідэнцкая ёлка падарыла дзецям  навагодні настрой і ўражанні, якія застануцца на ўсё жыццё.

 

ЗЗЯЛА ЯРКІМІ АГНЯМІ ЁЛКА

У рамках дабрачыннай навагодняй акцыі «Нашы дзеці» ў гарадскім Доме культуры горада Слуцка прайшло навагодняе свята, арганізаванае Мінскім аблвыканкамам.

На яго прыбылі дэлегацыі дзяцей з усіх раёнаў Мінскай вобласці. У ліку пераможцаў конкурсаў, алімпіяд, спартыўных турніраў, дзяцей са шматдзетных і прыёмных сем’яў білеты на гэтае прыгожае свята атрымалі 13 вучняў школ нашага раёна.

Ёлка зіхацела агнямі, казачныя героі стваралі цуды. Так можа быць толькі пад Ражджаство і Новы год. Да ўсіх гэтых незабыўных уражанняў дзеці  атрымалі і салодкія падарункі.

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>