Чароўная дзея

Filed under: Культура,Нумары |

Напярэдадні Міжнароднага дня тэатра ў  нашым раёне прайшоў тэматычны Тыдзень тэатраў.

Каб арганізаваць для вучняў і дашкольнікаў спектаклі ў навучальных установах, насустрач выкладчыкам тэатральных аддзяленняў Дзераўнянскай дзіцячай школы мастацтваў і Стаўбцоўскай дзіцячай школы мастацтваў пайшлі начальнік аддзела адукацыі, спорту и турызму  райвыканкама Юрый Ларычэў, кіраўнікі школ і дашкольных устаноў райцэнтра.

На працягу тыдня дзеці і дарослыя маглі паглядзець выдатныя пастаноўкі ўзорнага драматычнага тэатра «НаДзея» пад кіраўніцтвам Алены Шуцько, узорнага тэатра «Батлейка» і дзіцячага драматычнага тэатра «Каўчэг» пад краўніцтвам Наталлі Сіняўскай Дзераўнянскай школы мастацтваў, дзіцячага тэатра «Зеркало» пад кіраўніцтвам Анастасіі Самохінай і тэатра «Волшебники» пад кіраўніцтвам Вольгі Навіцкай Стаўбцоўскай школы мастацтваў. Для вучняў і дашкольнікаў гэта былі сапраўды святочныя дні.

Тыдзень тэатраў завяршыўся рэгіянальным фестывалем дзіцячых тэатраў «Казкі жыцця», прыняць удзел у якім далі заяўкі шэсць раёнаў.

Лана СВЯТЛІЦКАЯ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>