• Гораду Стоўбцы - 425 гадоў

Год гасціннасці. Чэмпіянат свету

Filed under: Год гасцiннаcцi,Нумары |

НА СПАРТЫЎНЫХ АРЭНАХ МІНСКА

Чэмпіянат свету па хакеі – адметнае спартыўнае дзейства. І ўпершыню разгортваецца яно на сталічных «Мінск-Арэне» і «Чыжоўка-Арэне». З вялікай цікавасцю сочаць за ходам паядынкаў і гледачы на трыбунах, і мільёны аматараў каля экранаў тэлевізараў.

Першую сустрэчу зборная Беларусі правяла супраць каманды ЗША. Значна больш вопытныя амерыканцы ўзялі верх з лікам 6:1. Але далей у нашых, так бы мовіць, пайшла гульня. Яны праявілі волю, майстэрства і з лікам 4:1 адолелі каманду Казахстана, а затым – Швейцарыі з лікам 4:3. Матчы праводзяцца штодзённа, і турнірная сітуацыя мяняецца. Але на час падпісання гэтага нумара ў друк наша каманда займала месца ў першай чацвёрцы падгрупы. Менавіта такая першачарговая мэта – быць сярод  лідзіруючых чатырох камандаў, каб працягнуць барацьбу на далейшым этапе спаборніцтваў.

Наперадзе яшчэ шмат цікавых паядынкаў. Будзем хварэць за нашых!

 

СВЯТА БУЛЬБАША

Балельшчыкі і турысты з розных краін, якія падчас чэмпіянату прыехалі ў нашу сталіцу, выказваюць захапленне ад гасціннасці беларусаў. Ладзяцца шматлікія мерапрыемствы, ствараецца сапраўдная атмасфера свята.

На Свята Бульбаша, якое будзе праводзіцца заўтра, 18 мая, у гарналыжным цэнтры «Сілічы», згодна з прэс-рэлізам, пададзеным арганізатарамі ў нашу рэдакцыю,  запрашаюць і стаўбчан. Адзначаецца, што мерапрыемства стане знакавай падзеяй Года гасціннасці ў Беларусі, прадставіць каларыт і самабытнасць беларускай культуры. На галоўнай сцэне свята будуць гучаць канцэртныя нумары ў выкананні вядомых калектываў. На пляцоўцы «Народнае багацце» будзе прадэманстравана беларуская абрадавая і гульнявая праграма. «Завулак рамеснікаў», «Горад майстроў», кірмаш беларускіх вырабаў і сувеніраў, рыцарскія турніры –  усё гэта стане незабыўным. На атракцыёнах весела правядуць час і дзеці. Можна будзе паспытаць і нацыянальных прысмакаў па ўсіх традыцыях беларускай гасціннасці. Аўтобусы да Сіліч будуць накіроўвацца з АС «Славінскага».

 

І СТАЎБЧАНЕ ПАРАДАВАЛІ МАЙСТЭРСТВАМ

Сцэнічная пляцоўка каля Лядовага палаца на вуліцы Прытыцкага была прадастаўлена і артыстам Стаўбцоўшчыны. Мінчане і госці сталіцы апладысментамі сустракалі выступленні нашых мастацкіх калектываў «Святланы», «Дольніца», «Гарошынка», «Шчабятушкі», эстраднай студыі «Арыенцір», салістаў. Сувеніры можна было набыць на выставе майстроў народнай творчасці «Пралеска». Канцэртную праграму «Спявае Наднёманскі край» вельмі прыхільна сустрэлі шматлікія наведвальнікі.                        

 

ПАБЫВАЛІ НА МАТЧАХ

Прафсаюзны камітэт ААТ «Стаўбцоўская ПМК» яшчэ ў лістападзе мінулага года набыў дванаццаць білетаў на шэсць матчаў чэмпіянату свету па хакеі, які праходзіць у Мінску. Білеты, у якасці заахвочвання, атрымалі лепшыя работнікі таварыства, якія вызначыліся добрасумленнай працай па выніках леташняга працоўнага года. Усе матчы, на якіх пабываюць балельшчыкі, праводзяцца на галоўнай лядовай пляцоўцы краіны – «Мінск-Арэне».

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>