Спрацавалі з плюсам

Filed under: Нумары,Сельская гаспадарка |

Прынятыя меры па павелічэнні вытворчасці малака ў сельгаставарыствах раёна далі, нарэшце,  плён. У маі  гаспадаркі не толькі выйшлі на ўзровень мінулага года, а і спрацавалі з плюсам.  Разам з іншымі захадамі дазволіла павысіць паказчыкі і тое, што пераход на летні пашавы перыяд адбыўся паступова і планамерна. Своечасова дзеля гэтага былі выкананы ўсе неабходныя падрыхтоўчыя мерапрыемствы. На чарзе ў аграрыяў важная кампанія –  касавіца. Як і ў мінулыя гады, ставіцца задача нарыхтаваць для грамадскай жывёлы на зімовы стойлавы перыяд  дастатковую колькасць  якасных кармоў, каб атрымаць больш малака і мяса. Таму асноўная ўвага зараз скіравана на тое, каб надзейна падрыхтаваць да зялёнага жніва кормаўборачную тэхніку. І работы ў даным накірунку патрэбна паскорыць. Аб гэтым ішла размова на апошняй планёрцы ў райсельгасхарчы. Па-ранейшаму на кантролі добраўпарадкаванне тэрыторый фермаў і санітарны стан жывёлагадоўчых памяшканняў.

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>