З Беларусі на Балканы

Filed under: Нумары,Сувязі |

Вопытны пажарны раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Сергіевіч уключаны ў склад зводнага атрада Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь, накіраванага ў  Сербію, якая церпіць бедства ад наваднення.

Зводны атрад беларусаў ужо ў аўторак быў у аэрапорце горада Бялграда, дзе аказваў дапамогу ў разгрузцы самалётаў з гуманітарнымі грузамі. З улікам існуючай сітуацыі, якая пакуль застаецца нестабільнай і непрадказальнай, пошукава-выратавальная каманда са спецабасталяваннем і неабходным рыштункам была перадыслацыравана ў горад Шабац    для  правядзення з камандамі з Расійскай Федэрацыі сумесных выратавальных работ.

Як праінфармавалі нас у раённым аддзеле па надзвычайных сітуацыях, па даных на 19 мая колькасць загінуўшых пры навадненні на Балканах узрасла да 47-мі чалавек, без электразабеспячэння заставаліся 26 тысяч домаўладанняў. У горадзе Шабац, размешчаным за 60 км ад Бялграда, існавала пагроза разбурэння дамбы. У краіне ўведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі.

Для аказання дапамогі Сербіі адгукнуліся міжнародныя выратавальныя фарміраванні, дапамога паступае і з Беларусі.

Таццяна ПЯТКЕВІЧ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>