Цвёрдасць і перакананасць

Filed under: Нумары,Соцыум |

Ніна Уладзіміраўна Дубовік, якая завітала ў рэдакцыю, падзялілася важнай навіной. Як сакратар стаўбцоўскай раённай арганізацыі Камуністычнай партыі Беларусі яна прыняла ўдзел у ХХХV з’ездзе Саюзных кампартый. Залы прэс-цэнтра музея Вялікай Айчыннай вайны і Палаца прафсаюзаў Мінска былі прадастаўлены дэлегатам ад 17 партый былых рэспублік раней адзінага Саюза.

Працуюць партыі ў палітычных умовах, якія часта рэзка адрозніваюцца. Так, Камуністычная партыя Беларусі дзейнічае ў цесным кантакце з кіраўніцтвам рэспублікі. І гэта не выпадкова, паколькі сацыяльная справядлівасць, клопат аб дабрабыце народа – ключавы элемент палітыкі дзяржавы. З’яўляюцца вядучай апазіцыйнай сілай, прадстаўлены ў заканадаўчых органах, карыстаюцца шырокай падтрымкай выбаршчыкаў кампартыі Расіі і Малдавіі. Трывалыя пазіцыі маюць у грамадстве камуністы Азербайджана, Арменіі, Казахстана. Аднак у цяжкіх умовах дзейнічаюць кампартыі краін Прыбалтыкі, Украіны.

Гэта было адзначана ў дакладзе старшыні Цэнтральнага савета СКП-КПСС Г. А. Зюганава. Генадзій Андрэевіч спыніўся на пытаннях стану сусветнага камуністычнага руху, балансу сіл у сучасным свеце. Аб’ядноўваючым момантам стане сумеснае святкаванне 70-годдзя Вялікай Перамогі. І 100-годдзе Кастрычніцкай рэвалюцыі, як падкрэсліў дакладчык, з’явіцца стымулам для актывізацыі барацьбы.

«Поспехі брацкай Беларусі». У гэтым раздзеле даклада Г. А. Зюганаў канстатаваў, што па ўзроўні сацыяльных гарантый, клопату аб людзях наша рэспубліка стаіць у радзе найбольш паспяховых і працвітаючых краін. Дэлегаты з’езда звярнуліся з калектыўным прывітаннем да Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Падзякавалі за гасціннасць і выказалі павагу да таго курсу, якім ідзе рэспубліка пад яго кіраўніцтвам.

Н. У. Дубовік расказала аб момантах сустрэч з гасцямі сталіцы. Палітычныя дзеячы, яны і цікавыя людзі. Так Чэслаў Высоцкі з Літоўскай рэспублікі – мастак, паэт. Сваю карціну ён падараваў беларускім камуністам. Галоўнае ж, у перакананасці, актыўнай жыццёвай пазіцыі людзей, якім шмат дзе прыходзіцца нялёгка, але яны не мяняюць сваіх прынцыпаў і поглядаў.

Ф. ФЯДОТАЎ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>