На правільны шлях

Filed under: Нумары,Увага - дзецям |

Прытулак – гэта месца для часовага знаходжання дзяцей, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю, і ў той жа час – пункт адліку для бацькоў, якія сышлі з правільнай дарогі, апошні шанц для іх захаваць самае дарагое і каштоўнае, што ў іх ёсць, – дзяцей.

Асноўная мэта работы аддзялення – аказанне комплекснай сацыяльна-педагагічнай, псіхалагічнай, карэкцыйна-рэабілітацыйнай дапамогі дзецям і іх бацькам.

Аддзяленне дзіцячы сацыяльны прытулак ДУА «Сацыяльна-педагагічны цэнтр Стаўбцоўскага  раёна» разлічана на 14 чалавек. Дзеці пражываюць па тры-чатыры чалавекі ў пакоях, якія эстэтычна прыгожа аформлены. Жыццё іх уладкоўваецца з улікам іх інтарэсаў, захапленняў, фізічных і псіхічных асаблівасцяў.

Дзейнасць аддзялення ажыццяўляюць загадчык, пяць выхавацеляў, педагог сацыяльны, педагог-псіхолаг, медыцынская сястра і дзевяць чалавек абслуговага персаналу. Дзеці дашкольнага ўзросту займаюцца з выхавацелямі, а дзеці школьнага ўзросту наведваюць ДУА «Мікалаеўшчынскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы  сад – сярэдняя школа імя Якуба Коласа».

За 13 гадоў існавання аддзялення дзіцячы сацыяльны прытулак рэабілітацыю прайшлі 416 выхаванцаў, з іх 295 вернуты ў свае біялагічныя сем’і,  38 – у апякунскія, 48 – у прыёмныя, адзін усыноўлены, пяць накіраваны ў дамы сямейнага тыпу, два – у дзіцячыя вёскі, пяць – у дзетдом, 22 – у школы-інтэрнаты.

Мы звяртаемся да грамадскасці не праходзіць міма гэтых дзяцей, шукаем тых, хто іх зразумее і дапаможа.

Марына ПРОТАС, загадчыца аддзялення дзіцячы сацыяльны прытулак

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>