Акно ДАІ: Дэкада «Дзяржтэхагляд»

Filed under: Ахова правапарадку,Нумары |

Да 20 лістапада на тэрыторыі раёна праходзіць дэкада пад умоўнай назвай – “Дзяржтэхагляд”.

Яе асноўнай мэтай з’яўляецца недапушчэнне ў эксплуатацыю транспартных сродкаў з няспраўнасцямі, з якімі эксплуатацыя забаронена і якія не прайшлі дзяржаўнага тэхнічнага агляду. Кіраванне такімі транспартнымі сродкамі небяспечна тым, што можа прывесці да дарожна-транспартных здарэнняў.

З пачатку года на дарогах раёна супрацоўнікамі аддзела ДАІ райаддзела міліцыі выяўлена 457 фактаў кіравання транспартнымі сродкамі, якія не прайшлі дзяржтэхагляду, з іх 62 – паўторна на працягу года. За допуск да ўдзелу ў дарожным руху транспартных сродкаў без тэхагляду прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці 40 службовых асоб прадпрыемстваў і арганізацый раёна.

Нагадваем, што за кіраванне транспартным сродкам, які не зарэгістраваны ва ўстаноўленым парадку або не прайшоў дзяржтэхагляду, прадугледжаны штраф ад адной да трох базавых велічынь (150 000 – 450 000 рублёў). За аналагічныя паўторныя на працягу года парушэнні – штраф ад дзвюх да пяці базавых велічынь (300 000 – 750 000 рублёў). Для службовых асоб, якія дапусцілі да ўдзелу ў дарожным руху транспартны сродак з няспраўнасцямі, а таксама пераабсталяваных без адпаведнага дазволу або незарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку ці без дзяржтэхагляду, прадугледжаны штраф ад чатырох да шасці базавых велічынь (600 000 – 900 000 рублёў).

Аляксандр ТРАЦЯК, старшы дзяржаўтаінспектар аддзела ДАІ РАУС

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>