Спаборніцтвы

Filed under: Нумары,Спорт |

ПА АЛІМПІЙСКІМ ПРЫКЛАДЗЕ

У Гродне сабраліся лёгкаатлеты рэспублікі, каб выявіць мацнейшых у кросе на прызы “Народнай газеты”. У саставе каманды Мінскай вобласці выступалі і прадстаўнікі Стаўбцоўскага раёна. Гэта вучань Рочавіцкай СШ Дзмітрый Мароз і Аліна Навіцкая, якая займаецца ў Заямнаўскай СШ. А ў разрадзе мацнейшых на старт выйшла  Марына Карніцкая-Даманцэвіч. Імя яе вядомае не толькі ў беларускім, а і ў міжнародным спорце. Цяпер Марына жыве ў Мінску, але заўсёды памятае, што першыя спартыўныя крокі рабіла ў Дзераўнянскай ДЮСШ. Карніцкая-Даманцэвіч і здабыла перамогу для каманды Міншчыны, паказаўшы найлепшы вынік на дыстанцыі 6 кіламетраў.

Наступную перамогу Марына Карніцкая-Даманцэвіч атрымала днямі на Міжнародным марафоне ў японскім горадзе Осака. Марына ўпарта трэніруецца, паставіўшы мэту зноў трапіць на Алімпійскія гульні, якія пройдуць у 2016 годзе.

 

АБАРАНЯЛІ ГОНАР МІНШЧЫНЫ

Абласны цэнтр Гродна стаў месцам правядзення спартакіяды сярод ДЮСШ, СДЮШАР Рэспублікі Беларусь па валейболе сярод юнакоў 2000-2001 гадоў нараджэння. Гонар Мінскай вобласці абараняла каманда Дзераўнянскай ДЮСШ як пераможца спартакіяды сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ і школ алімпійскага рэзерву Міншчыны ў гэтай узроставай групе.

Нашы юныя валейбалісты перамаглі каманду цэнтра алімпійскага рэзерву па гульнявых відах спорту горада Брэста. Далейшыя выступленні былі менш паспяховымі, хаця прадстаўнікі Стаўбцоўшчыны дастойна супрацьстаялі калектывам спецыялізаваных спартыўных школ і клубаў Мінска, Гродна, Гомеля і іншых. У выніку – шостае месца. Важна, што атрымана неацэнная гульнявая практыка.

Каманда выказвае ўдзячнасць дырэктару Дзераўнянскай сярэдняй школы Марыі Мар’янаўне Шумчык за падтрымку спартсменаў, выдзяленне транспарту для паездкі на спаборніцтвы.

Ф. ФЯДОТАЎ

РУБРЫКІ

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <strike> <strong>